Нядзеля, 31 Снежань 2017

З Новым годам!

Рэдакцыя «Віцебскай вясны» віншуе ўсіх нашых дарагіх чытачоў з Новым 2018-м годам! Дзякуй, што вы былі з намі цягам ўсяго 2017-га, за цікавасьць да нашых публікацыяў, за камэнтары, за звароты да нас, за часам крытычныя заўвагі ў наш адрас.

27 лістапада Сьледчы камітэт па Віцебскай вобласьці распачаў крымінальную справу паводле артыкулу 369 КК (публічная абраза прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананьнем ім службовых абавязкаў) супраць вядомага грамадзкага актывіста, сябра стваранага міжнароднага грамадзкага аб'яднаньня «За сумленную ўладу», псыхіятра-нарколяга Ігара Пастнова.

Праваабаронца Наста Лойка зьвярнулася ў пракуратуру Горацкага раёну з просьбай прыняць меры пракурорскага рэагаваньня да службовых асобаў папраўчай калёніі №9 па забесьпячэньні і ліквідацыі пагрозаў асабістай бясьпекі палітвязьня Міхаіла Жамчужнага.

10 сьнежня, у 69-ю гадавіну прыняцьця Генэральнай асамблеяй ААН Сусьветнай дэклярацыі правоў чалавека, у Віцебску распачаўся двухдзённы сэмінар, прысьвечаны  бясьпецы журналістаў. Удзельнікі сэмінару – прадстаўнікі ня толькі абласнога цэнтру, але і Аршаншчыны, Полацку, Гарадка – у такі дзень не маглі не закрануць тэму парушэньня правоў чалавека на Беларусі.

21 лістапада ў Віцебску адбыўся першы адкрыты паказ дакумэнтальнага фільму пра Паўла Левінава пад назвай “Ён такі!”