Завяршыўся 15-сутачны адміністрацыйны арышт Паўла Левінава. Праваабаронца выйшаў на волю зь Віцебскага ізалятара часовага ўтрыманьня.

Віцебскі праваабаронца накіраваўся ў ізалятар часовага ўтрыманьня, каб адбыць 15-суткавы арышт, прысуджаны яму нібыта за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях 25 і 26 сакавіка.

22 траўня ў кватэры вядомага віцебскага актывіста і лекара Ігара Пастнова правялі агляд: міліцыя шукала доказы, якія пацьвярджаюць разьмяшчэньне ім у інтэрнэце паведамленьняў аб катаваньнях, якія нібыта прымяняюць у СІЗА №2 Віцебску.

Сталася так, што ў дзень, калі Паўла Левінава хацелі адправіць ў ізалятар часовага ўтрыманьня, там дзяжурылі тыя самыя супрацоўнікі, што і 26 сакавіка. Распавёў брат Паўла, Андрэй Левінаў: «Брата прывезьлі ў ІЧУ, ён паказаў накіраваньне на шпіталізацыю, і дзяжурныя супрацоўнікі адмовіліся браць на сябе адказнасьць за ягонае здароўе. Выклікалі хуткую дапамогу, і каля 1-й ночы Паўла адвезьлі ў шпіталь — дарэчы, у той самы, куды ён трапіў паўтара месяца таму. Паклалі ў кардыялягічнае аддзяленьне».

Скаргу Паўла Левінава на пастанову судзьдзі Кастрычніцкага суду Іны Грабоўскай ад 17 красавіка разглядала судзьдзя Віцебскага абласнога суду Ірына Смалякова. Згодна з рашэньнем суду ніжэйшай інстанцыі, праваабаронца прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасьці на падставе часткі 1 артыкулу 23.34 КаАП за ўдзел у масавых мерапрыемствах 25 і 26 сакавіка ды пакараны 15-цю суткамі арышту.