Праваабаронца РПГА “БХК” Павал Левінаў накіраваў усім судзьдзям судовай калегіі па крымінальных справах Віцебскага абласнога суду асабістыя лісты, у якіх заклікае адмовіцца ад вынясеньня сьмяротных прысудаў.

15 траўня ў арт-прасторы VZAP прайшоў сэмінар «Міграцыя на пальцах», праведзены Беларускай праваабарончай арганізацыяй Human constanta. Асноўнымі напрамкамі дзейнасьці арганізацыі зьяўляюцца супрацьдзеяньне дыскрымінацыі, правы і свабоды ў лічбавую эпоху, фундамэнтальныя правы ўцекачоў і мігрантаў. Менавіта дзякуючы сваёй працы з уцекачамі Human constanta атрымала найбольшую вядомасьць.

Некалькі дзён у межах “Уік-энду па правах чалавека” ў Віцебску працавала перасоўная выстава “Кожны мае права ведаць свае правы”. 21-22 красавіка валанцёры праваабарончага цэнтру “Вясна” праводзілі па выставе, разьмешчанай у арт-цэнтры VZAP, своеасаблівыя асьветніцкія экскурсіі.

Распачаў трохдзённы цыкль асьветніцкіх імпрэзаў прадстаўнік праваабарончага цэнтру “Вясна”, каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня” ў Беларусі Андрэй Палуда, які ўвечары 20 красавіка прачытаў лекцыю ў арт-цэнтры VZAP.

У праграме “Уік-энду”, які ладзіць у Віцебску праваабарончы цэнтар Вясна, – лекцыя і прэзэнтацыя коміксу ад кампаніі “Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня”, экскурсіі па ўнікальнай выставе і шмат іншых цікавостак. Імпрэзы пройдуць у арт-цэнтры VZAP. Уваход – бясплатны.