Ірына Траццякова звярнулася да ўсіх неабыякавых людзей з просьбай дапамагчы сабараць сродкі на аперацыю, якую яе маці пагадзіліся зрабіць у нямецкай клініцы. Аперацыю трэба рабіць як мага хутчэй, а ў Беларусі «на такую аперацыю вялікая чарга, і маці да яе можа проста не дажыць», піша Ірына. Аўтары абразлівага допісу вырашылі скампраметаваць памкненне жанчыны ўратаваць жыццё самага дарагога чалавека.
У параўнанні з гэтым усе астатнія спробы дыскрэдытаваць праваабаронцу выглядаюць болей смешна, чым крыўдна. Ірыну Траццякову ўпікаюць тым, што ёй «удалось на волне хайпа 2020 года и под струёй «революции» сделать из себя «жертву режима». І тым, што яна мусіла пакінуць Беларусь пад пагрозай крымінальнага пераследу. Маўляў, «находясь в Европе, Ирина Сергеевна вместе с Павлом Исааковичем живут на широкую ногу», бо з'яўляюцца «членами экстремистской «правозащитной» организации».
Такім чынам, «рыкашэтам» ад віцебскіх сілавікоў-прапагандыстаў дасталося і яшчэ аднаму віцебскаму праваабаронцу – Паўлу Левінаву.
Андрэй Купрэй