Палітвязня Уладзіміра Малахоўскага пазбавілі пенсіі і этапавалі ў «Воўчыя норы»
Актывіст партыі БНФ і палітвязень Уладзімір Малахоўскі быў этапаваны ў папраўчую калонію N22, вядомую як «Воўчыя норы». Пра гэта паведаміла ягоная жонка Ірына. Незадоўга да этапавання экспертная камісія пазбавіла яго групы інваліднасці і забрала пенсію (250 рублёў). Уладзімір Малахоўскі хварэе на анкалогію.
Палітвязень Дзмітрый Кулакоў праглынуў лыжку на знак пратэсту
Палітвязень з Шуміліна Дзмітрый Кулакоў, які адбывае пакаранне на «хіміі» ў Шклове, 12 чэрвеня праглынуў кавалак металічнай лыжкі. Ён зрабіў гэта на знак пратэсту, бо яго не пусцілі на спатканне з жонкай. На наступны дзень Дзмітрыя выпісалі з лякарні, а ўжо ў панядзелак 14 чэрвеня змясцілі ў штрафны ізалятар. Пра гэта паведаміла жонка палітвязня Юлія Кулакова.
Міхаіл Жамчужны: На палітвязняў, якія адмовіцца пісаць прашэнне аб памілаванні, узмоцняць ціск
Як стала вядома, прадстаўнікі адміністрацыяў папраўчых установаў у Магілёве, Гомелі, Віцебску («Віцьба-3») і «хіміі» ў Чэпіне звярнуліся да палітвязняў, якія там утрымліваюцца, з прапановай напісаць прашэнне аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі. Нібыта тыя, хто падпіша, будуць вызваленыя па амністыі да 3 ліпеня. Што пра гэта думае былы палітвязень Міхаіл Жамчужны?
Аршанцаў Арцёма Кандрацьева і Сяргея Рудзінскага прызналі палітвязнямі
Беларуская праваабарончая супольнасць 1 чэрвеня прызнала палітвязнямі яшчэ 5 чалавек, сярод якіх жыхары Воршы Арцём Кандрацьеў і Сяргей Рудзінскі. Абодва былі асуджаныя на паўтара года абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімія»). Кандрацьева пакаралі за паклёп (арт. 188 КК), Рудзінскага – за абразу прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК).
«Моцна сумуе па дзецях...» Жонка палітвязня Уладзіміра Малахоўскага сустрэлася з мужам у СІЗА-2
Жонка палітвязня Уладзіміра Малахоўскага, хворага на анкалогію, Ірына пабывала 26 траўня на спатканні з мужам у следчым ізалятары ў Віцебску. Уладзіміра яна не бачыла каля месяца. Напярэдадні Віцебскі абласны суд разгледзеў яго апеляцыйную скаргу і адмовіў у задавальненні. Прысуд у дачыненні Малахоўскага – тры з паловай гады калоніі – набыў законную моц.