Палітзняволенай Юліі Кашаверавай не задаволілі просьбу аб памілаванні
Палітзняволенай віцяблянцы Юліі Кашаверавай адмовілі ў памілаванні. Як паведаміў бацька Юліі, прашэнне аб памілаванні напісала ейная бабуля. Камісія ў пытаннях памілавання і вызвалення ад крымінальнай адказнасці прашэнне разгледзела, але не задаволіла. Як паведамлялася раней, Кашаверава ўжо дасылала прашэнне аб памілаванні ў так званы "Круглы стол дэмакратычных сіл" (КСДС), які ўзначальвае Юрый Васкрасенскі.
Віцябляніна Юрыя Серабро прызналі палітвязнем. Ён асуджаны на паўтара года калоніі
23 жніўня праваабарончая супольнасць прызнала шэраг грамадзян Беларусі, асуджаных па розных крымінальных артыкулах, палітычнымі зняволенымі. Сярод іх – 41-гадовы жыхар Віцебску Юры Серабро, які за каментар у сацсетцы на адрас Лукашэнкі быў асуджаны па ч. 1 арт. 368 КК («Публічная абраза прэзідэнта РБ») на паўтара года калоніі агульнага рэжыму. Сумесную заяву прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці падпісалі 9 праваабарончых арганізацый.
Напішы вясноўцу-палітвязню адкрыты ліст!
У цяперашні час за кратамі знаходзяцца сем праваабаронцаў «Вясны». Гэта старшыня праваабарончага цэнтру Алесь Бяляцкі і яго намеснік Валянцін Стэфановіч, юрыст Уладзімір Лабковіч, каардынатарка валанцёрскай службы Марфа Рабкова, кіраўнік гомельскай філіі «Вясны» Леанід Судаленка, валанцёр Андрэй Чапюк і валанцёрка Таццяна Ласіца. Усе сем праваабаронцаў-вясноўцаў прызнаныя палітзняволенымі.
Два палітвязні з віцебскай «хіміі» пажадалі быць у спісе на памілаванне
Палітычныя зняволеныя Ян Дайліда і Уладзімір Седзянеўскі, якія адбываюць пакаранне ў папраўчай установе адкрытага тыпу №9 у Віцебску, звярнуліся да кіраўніка так званай інфармацыйна-аналітычнай установы «круглы стол дэмакратычных сіл» Юрыя Васкрасенскага з просьбай садзейнічаць у іх памілаванні. Відаць, яны вырашылі, што такі спосаб выйсці на свабоду найбольш просты і хуткі ў параўнанні з амністыяй.
Праваабаронцы лічаць, што пісаць лісты вязням вельмі важна
Калонія, турма — гэта тое месца, дзе не кожны, хто там сядзіць, — вінаваты. Людзі часта сутыкаюцца з неапраўданай жорсткасцю пакарання. Таму падтрымка з волі ім вельмі патрэбная, яны павінны ведаць, што іх чакаюць на волі. Але перад людзьмі часта ўзнікаюць пытанні: "А як пісаць, а пра што пісаць?"