37-гадовы Павел Сакалоў, быў асуджаны да 4,5 года калоніі па арт. 293 КК (масавыя беспарадкі).
Павел быў затрыманы напрыканцы верасня 2021 года па крымінальнай справе аб стварэнні экстрэмісцкага фармавання (дваровага тэлеграм-чату). Яму было прад'яўлена абвінавачванне па артыкуле 361-1 Крымінальнага кодэкса (Стварэнне экстрэмісцкага фармавання).
У траўні 2022 года суддзя Яўген Буруноў прызнаў Сакалова вінаватым паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 293 (навучанне ва ўдзеле ў масавых беспарадках) і арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання) і прызначыў яму 4,5 гады зняволення ў калоніі агульнага рэжыму. Справу разглядалі ў Віцебскім абласным судзе ў закрытым пасяджэнні.
34-гадовы Аляксей Рэзнікаў, атрымаў 4,5 гадоў пазбаўлення волі паводле арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) і будзе адбываць пакаранне ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Згодна прыгавора, за пасты і рэпосты "ВКонтакте" Рэзнікава абвінавацілі па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 1 арт. 130-1 (рэабілітацыя нацызму), ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў).
Аляксей працаваў раней за мяжой, але вясной з-за цяжкага стану ягонай маці ён вярнуўся дадому, дзе і быў затрыманы. Праз тры дні пасля арышту сына памерла ягоная маці.
Адрас для лістоў: СІЗА-2. 210026, г. Віцебск, вул. Гагарына, 2
Іван Чайка