«Віцебская Вясна» сустрэлася з маці мастака і палітвязня Уладзіслава Макавецкага, асуджанага ў студзені 2020 году на два гады калоніі за гвалт у дачыненні супрацоўніка ўнутраных спраў (арт. 364 КК). Пасля 5 месяцаў, праведзеных у віцебскім СІЗА-2, палітвязня этапавалі ў івацэвіцкую калонію № 22 – так званыя «Воўчыя норы». «Няхай растане гэты стары снег!» – піша адтуль Уладзіслаў.

19 лютага пасля 6 з паловай гадоў зняволення выйшаў на волю цяпер ужо былы палітвязень Міхаіл Жамчужны. Апошнія гады тэрміну ён адбываў у папраўчай калоніі N9 у Горках Магілёўскай вобласці.

46-гадовы жыхар Віцебску Андрэй Цімафеенка, асуджаны 2 снежня да двух гадоў пазбаўлення волі (арт. 366 КК), прызнаны палітвязнем. Адпаведную заяву з патрабаваннем перагляду прысуду і вызвалення Цімафеенкі 16 студзеня прыняла праваабарончая супольнасць Беларусі. Палітвязнямі прызнаныя таксама мянчук Дзмітрый Караткевіч і гамяльчук Сяргей Яфімаў.

Палітвязень Міхаіл Жамчужны скардзіцца на тое, што пасьля прыбыцьця ў Горацкую калёнію зь Віцебскага абласнога СІЗА №2 перапіска з аднадумцамі і калегамі-праваабаронцамі так і не наладзілася. Ён працягвае адстойваць свае правы ў судах і падрыхтаваў індывідуальную скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН.

Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што затрыманы ў мінулую суботу ў вёсцы Прусы Пастаўскага раёну Андрэй Новікаў з 11 чэрвеня знаходзіцца ў СІЗА-1 на вул. Валадарскага ў Менску. Яму прад’яўленае абвінавачваньне паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.