Да 2018 г. Яна Пінчук жыла ў Беларусі, потым пераехала з Расею. Яе затрымалі ў Санкт-Пецярбургу ў лістападзе 2021 года на запыт беларускіх уладаў. У красавіку 2022 г. расейская Генпракуратура адобрыла выдачу Пінчук Беларусі. У ліпені Другі апеляцыйны суд Пецярбурга пацвердзіў гэтае рашэнне. Камітэт па правах чалавека ААН раней забараніў экстрадзіраваць дзяўчыну і патрабаваў даць ёй прытулак, але ў Расеі адмовіліся выконваць гэтае рашэнне, спасылаючыся на яго неабавязковасць.
Паводле матэрыялаў крымінальнай справы, Яна Пінчук з верасня 2020 года па лістапад 2021 года « у групе з іншымі людзьмі з мэтай узбуджэння сацыяльнай варожасці» стварыла Telegram- канал, інфармацыйная прадукцыя якога прызнана экстрэмісцкімі матэрыяламі. Следчыя зрабілі высновы, што, адмініструючы інфармацыйны рэсурс, дзяўчына публічна заклікала да захопу дзяржаўнай улады, гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу краіны і прычыненню шкоды нацыянальнай бяспецы. Ёй прад’яўлены абвінавачанні па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэксу: распальванне сацыяльнай варожасці (частка 3 артыкула 130), стварэнне і кіраўніцтва экстрэмісцкім фарміраваннем ( і 2 артыкула 361-1), заклікі да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі (частка 3 артыкула 361).
Да дзяўчыны прыменена мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту на 2 месяцы. Расейскія праваабарончыя арганізацыі прызналі Пінчук палітычнай зняволенай некалькі месяцаў таму. Цяпер, калі яна апынулася за кратамі ў Беларусі, беларускія праваабаронцы таксама далучылі ўраджэнку Віцебску да ліку палітычных вязняў, яны лічаць яе зняволенне палітычна матываваным і патрабуюць вызваліць Яну Пінчук.
Таццяна Віктарава