Супраць палітзняволенай Вольгі Брыцікавай у калоніі ладзілі правакацыі
Пра тое, як былая лідарка незалежнага прафсаюзу "Нафтана" адстойвала правы жанчын у гомельскай ПК-4, выданню "Зеркало" распавяла адна з былых зняволеных гэтай калоніі. Паводле яе словаў, супраць Брыцікавай спрабавалі настроіць іншых зняволеных, а саму Вольгу пакаралі 7-мю суткамі ў ШИЗА за тое, што яна змагалася за ўласныя правы і правы іншых зняволеных у жаночай калоніі.
Былыя зняволеныя жаночай калоніі пацвердзілі, што ў верасні магла выйскі на волю Вольга Брыцікава
Нагадаем, Вольга — былая старшыня незалежнага прафсаюза "Нафтан". Жанчына адпрацавала на прадпрыемстве 16 гадоў і праз сваю пазіцыю была звольнена. Зараз актывістка незалежнага праваабарончага руху знаходзіцца ў зняволенні: Віцебскі абласны суд двойчы судзіў яе па палітычна матываваных крымінальных артыкулах, па сукупнасці ёй было прызначана 6 год пазбаўлення волі.
Палітычнай зняволенай прызналі Галіну Усцюгаву, былую супрацоўніцу Бешанковіцкага райвыканкама
Мінскі гарадскі суд прызнаў яе вінаватай паводле пяці артыкулаў Крымінальнага Кодэкса РБ. Жанчына адбывае тэрмін пакарання ў Гомельскай ПК-4. Што канкрэтна ёй паставілі ў віну, пакуль не вядома.
У спіс тэрарыстаў дадалі Галіну Усцюгаву і Віктара Гурына
Віктар Гурын займаў высокі пост у адміністрацыі віцебскага "Белвеста", Галіна Усцюгава была чыноўніцай раённага масштабу ў Бешанковічах. Учора іх імёны і прозвішчы з'явіліся ў пераліку «асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці» , які складае КДБ.
Верагодна, палітвязня Міхаіла Філіпенку асудзілі за данаты ў падтрымку Украіны
Гэта меркаванне праваабаронцаў "Вясны". Але падрабязнасці, якія менавіта пераводы сталі падставай для абвінавачання, не вядомыя. 4 верасня 2026 года Міхаіла Філіпенку ўключылі ў пералік асобаў, "датычных да экстрэмісцкай дзейнасці", на сайце МУС.