Мікалай Статкевіч у медсанчастцы, да яго не пускаюць адваката
Пра гэта стала вядома Марыне Адамовіч, жонцы зняволенага палітыка. «У яго пнеўманія. Пасля трох ранейшых кавідаў. Я не хвалююся – я крычу», напісала спадарыня Марына ў Фэйсбуку. Мікалай Статкевіч асуджаны да 14 гадоў зняволення паводле ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя масавых беспарадкаў). Палітвязень знаходзіцца ў Глыбоцкай папраўчай калоніі №13, і забарону сустрэч з адвакатам адміністрацыя ПК называе «клопатам пра здароўе» апошняга.
Яшчэ адзін навапалачанін у спісе палітвязняў – Данііл Раманаў
Беларуская праваабарончая супольнасць у апошняй заяве прызнала палітвязнямі яшчэ 23 чалавекі, сярод іх – жыхар Наваполацку Данііл Раманаў, асуджаны на паўтара года «хіміі» «за абразу прадстаўніка ўлады» (арт. 369 Крымінальнага Кодэксу). Абражаным прадстаўніком улады быў прызнаны камандзір АМАП Менгарвыканкаму Дзмітрый Балаба. Суд абавязаў Данііла Раманава выплаціць пацярпеламу і 1 500 рублёў у якасці матэрыяльнай кампенсацыі маральнай шкоды.
Пенсіянерку Эму Сцепулёнак асудзілі да 2 гадоў калоніі за абразу чыноўнікаў
Эму Антонаўну абвінавацілі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) і арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады). Суддзя суда Мёрскага раёна Ірына Яскевіч прызначыла палітзняволенай 2 гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. Яе ўзялі пад варту ў зале суда. У зняволенні ёй засталося адбыць прыкладна 4 месяцы.
У турэмнай выдавецкай серыі выйшаў «Зэкамерон» - кніга палітвязня Максіма Знака
Гэта 10-е выданне праваабарончай серыі «Беларуская турэмная літаратура», запачаткаванай у 2017 годзе. І хоць Максім па прафесіі юрыст і да зняволення працаваў адвакатам, ён не цураўся вершаў, спяваў, а напісаны ў турэмных сценах празаічны твор сведчыць пра ягоны выдатны літаратурны густ і талент.
Падтрымай палітвязня: Мікалай Статкевіч знаходзіцца за кратамі 900 дзён
Амаль увесь гэты час ён знаходзіцца ў адзіночнай камеры, якая чаргуецца з карцарам ды штрафным ізялятарам. Кіраўніцтва Глыбоцкай папраўчай калоніі №13 прымяняюць супраць Статкевіча жорсткія катавальныя практыкі. Усё часцей яму забараняюць перадачы, не даюць неабходныя лекі і замаруджваюць ліставанне.