Алесь Віктаравіч быў затрыманы 14 ліпеня 2021 года. Праваабаронцу абвінавацілі ў "кантрабандзе" і "фінансаванні групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" і асудзілі да 10 гадоў калоніі. Бяляцкі не прызнаў віну ні па адным артыкуле, які ставіўся ў віну.
За гады сваёй дзейнасці Алесь быў адзначаны шматлікімі прэміямі і ўзнагародамі, ён з’яўляецца аўтарам некалькіх кніг, а ў мінулым годзе праваабаронца стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру. Гэта трэці, а ўлічваючы папярэдняе зняволенне, — ужо шосты, Дзень народзінаў, які Бяляцкі будзе сустракаць за кратамі.
Напісаць і павіншаваць Алеся можна, калі напісаць на адрас: ПК № 9, 213410, Горкі, Дабралюбава, 16, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму