Сёння, 09 лістапада, спаўняецца 59 гадоў палітвязню Віктару Бабарыка. Суд пазбавіў яго волі тэрмінам на 14-ць гадоў. Цяпер ён адбывае пакаранне ў Новаполацкай ПК №1 ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Пад час суда Бабарыка не прызнаў за сабою віны. 

Палітвязень аршанец Аляксей Коршун, вывезены з Расеі, знаходзіцца ў Баранавічах. Яму патрэбна маральная і фінансавая дапамога.

Андрэй Новікаў выйшаў на волю з бабруйскай ПК № 2 31-га кастрычніка 2022 г. Але дахаты не прыехаў – яго забралі супрацоўнікі расейскай ФСБ. Ён быў асуджаны да двух з паловай гадоў зняволення паводле арт. 342 Крымінальнага Кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і арт. 371 Крымінальнага Кодэкса (Незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь). Пасля затрымання па першым артыкуле яго вывезлі за беларускую мяжу і зрабілі «неўяўздным».

Судовы працэс над 54-гадовым Сяргеем Грыбовічам распачаўся ў абласным судзе, ягоную справу разбірае суддзя Яўген Буруноў. Сяргея Грыбовіча затрымалі ў пачатку сакавіка і першапачаткова выставілі абвінавачанне па двух артыкулах: па арт. 130 Крымінальнага Кодэксу (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці) і арт. 361-3 Крымінальнага Кодэксу (Удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу). У судзе агучылі ўжо 5 артыкулаў, паводле якіх вінавацяць палітвязня.

Пра гэта паводле лістоў з глыбоцкай калоніі распавяла Марына Адамовіч, жонка зняволенага палітыка і палітвязня. Таксама яна мяркуе, што Мікалая Статкевіча маглі чарговы раз кінуць у ШІЗА, бо ў нядаўнім лісце да жонкі палітвязень напісаў пра выклік на камісію за чарговыя «парушэнні». Таму Марына Адамовіч мяркуе, што ён зноў у штрафным ізалятары.