Загалаўца затрымалі 20 студзеня 2023 г. -- спачатку на яго склалі пратакол за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» паводле ч. 2 арт.19.11 КаАП, але на волю ён ужо не выйшаў: сілавікі даследавалі ягоны тэлефон і распачалі крымінальную справу. Дзмітрыя Загалаўца перавялі ў СІЗА №2 Віцебска, і там ёе знаходзіцца дагэтуль.
У чым вінавацяць мужчыну, стала вядома з паведамленняў праўладных тэлеграмканалаў -- нібыта ён у інтэрнэце “агітаваў людзей выходзіць на барыкады, пускаць цягнікі пад адхоны і ладзіць фізічныя расправы над сілавікамі”.
Па сукупнасці прад’яўленых абвінавачванняў Дзмітрый Загалавец пакараны пазбаўленнем волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму тэрмінам на тры гады і шэсць месяцаў. 23 чэрвеня праваабарончая супольнасць прызнала яго палітычным зняволеным.
Раіса Сіпцова
Аўторак, 19 Верасень 2023
Віцябляіна Дзмітрыя Загалаўца асудзілі па чатырох «палітычных» артыкулах на тры з паловай гады
40-гадовага жыхара Віцебска прызналі вінаватым у абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК), абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК), садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч.1 арт.361-1 КК) і фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фармавання (арт. 361-2 КК). Суд над ім праходзіў у Віцебскім абласным судзе, 31-га жніўня суддзя Аляксандр Абашын пастанавіў пакараць Дзмітрыя Загалаўца трыма з паловай гадамі пазбаўлення волі агульнага рэжыму.
Апублікавана ў
Палітвязьні