Да гэткага ўчынку, па словах Барыса Хамайды, яго падштурхнула рэакцыя беларусаў на распаўсюд каронавірусу ў краіне. Людзі не засьцерагаюцца, ня носяць масак, але пры гэтым зьвяртаюцца ў сеціве да ўладаў з патрабаваньнем увесьці карантын і даць праўдзівую інфармацыю аб распаўсюдзе хваробы.
«Слухайце, наіўныя людзі! Пасьля 1996 году ў краіне няма легітымнай улады. У нас безуладзьдзе. Дзеяньне Канстытуцыі 1994 года прыпыненае. Да каго вы зьвяртаецеся? Гэта тое самае, што ў бязьлюдным лесе зьвяртацца па дапамогу. Трэба спадзявацца толькі на свае сілы! Вось я і ўзяў ініцыятыву на сябе – увёў карантын. Усё, што я мог зрабіць, я зрабіў», – патлумачыў Хамайда «Віцебскай Вясьне».
Расказаў таксама, што двойчы на тыдзень наведвае грэка-каталіцкую царкву:
«Малюся і за тых, хто падзяляе мае погляды, і за тых, хто мяне люта ненавідзіць. Нікога не абдзяляю, бо мы адзіны народ. Ранішняя малітва, вячэрняя малітва. Малюся з адзінай інтэнцыяй: за Беларусь і за беларускі народ. Для сябе нічога не прашу, абы захавалася незалежнасьць нашай краіны і яе жыхароў…»
Для сябе асабіста Барыс Хамайда мяркуе распачаць месячны карантын толькі пасьля сьвяткаваньня Дня Волі 25 сакавіка.
С. Горкі
Камэнтуйце гэтую навіну на нашай старонцы ў facebook!
Чытайце таксама навіны “Віцебскай Вясны” ў Telegram.