Толькі за 5 дзён кастрычніка ў Віцебскім рэгіёне афіцыйна прызнаны 34 пацярпелым ад падобных дэліктаў. Справіцца з валам гаджэт-злачынстваў ці хаця б збіць іх дынаміку «сілавікі» не ў стаянні. А наперадзе, на пачатку 2024 года, павінны адбыцца дзве агульнанацыянальныя палітычныя кампаніі, і ўлады не могуць сабе дазволіць увайсці ў іх без перамогі над кібермахлярамі.

Грамадскае абмеркаванне праводзіцца з 29 верасня па 29 кастрычніка. Праект рэканструкцыі прадугледжвае таксама абнаўленне знешніх і ўнутраных інжынерных сетак, добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі. Паводле паведамлення на сайце гарвыканкама, «ажыццяўленне гэтага праекта будзе спрыяць падвышэнню горадабудаўнічай каштоўнасці асяроддзя цэнтральнай часткі горада, захаванню яго гісторыка-культурнага патэнцыялу, узмацненню турыстычнай прыцягальнасці». Крытыкі праекта лічаць, што ўсё наадварот.

Беларуская федэрацыя футбола мае намер стварыць  у раёнах Віцебскай вобласці  футбольныя філіялы для навучання дзяцей. Пра гэта журналістам на адкрыцці абноўленай футбольнай пляцоўкі СДЮШАР ФК "Віцебск" паведаміў былы кіраўнік Віцебскай вобласці, а цяпер старшыня асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола" Мікалай Шарстнёў.

Як піша сайт раёнкі, асноўны этап спецыяльнага комплекснага мерапрыемства "Арсенал" пройдзе з 9 па 13 кастрычніка на тэрыторыі Браслаўскага раёна.

Гэта сапраўды так, калі верыць міліцэйскай статыстыцы, якая сцвярджае, што за апошнія 10 год у Віцебскай вобласці назіраецца дынаміка зніжэння злачынстваў па лініі крымінальнага вышуку. Іх колькасць скарацілася на 39 працэнтаў. Забойстваў знізілася на 44 працэнты, фактаў прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў на 43,6 працэнта. У рэгіёне стала менш разбояў, угонаў аўта- і мотатранспарту, але значна павялічылася колькасць «палітычных» злачынстваў і дэліктаў з выкарыстаннем Інтэрнэту.