Па стане на 1 студзеня 2024 года ў Віцебскай вобласці зарэгістравана 1950 выпадкаў заражэнняў ВІЧ-інфекцыяй, а 1446 чалавек ужо жывуць з ВІЧ. У рэгіёне пражывае ВІЧ-станоўчых 837 жанчын і 1113 мужчын.
За 2023 год палавым шляхам заразіліся 102 чалавекі або 85%, пры ўнутрывенным увядзенні наркатычных рэчываў 13 чалавек (11%), інфікаванне іншымі шляхамі перадачы (ад ВІЧ-станоўчай маці дзіцяці, неўстаноўленае) адбылося ў 5 чалавекаў (4%). Жанчыны з ВІЧ – 52 асобы (43%), а мужчыны адпаведна 68 ці 57%.
Размеркаванне ВІЧ-станоўчых людзей па сацыяльных групах у прошлым годзе выглядала так: 48 працоўных, 46 асоб без пэўнай дзейнасці, 9 былых зняволеных, 6 служачых, 1 дзіця і 10 чалавек з іншых сацыяльных страт.
За ўвесь перыяд назірання (з 1987 па 2024) сярод ВІЧ - станоўчых пацыентаў памерлі 504 чалавекі, з іх у чацвёртай стадыі ВІЧ-інфекцыі 295 хворых.
Раман Гадуноў