29 студзеня Эканамічны суд Віцебскай вобласьці скончыў разгляд пазову ААТ «Полацак-Шкловалакно» да Свабоднага прафсаюзу Беларускага і прыняў прадказальнае рашэньне. У сувязі са сканчэньнем тэрміну арэнды суд абавязаў адказчыка (СПБ) вярнуць уласьніку арэндаванае ў яго памяшканьне (г. Полацак, вуліца Ўсьпенская, 3).

Вернікі парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску 6 лютага атрымалі адказ на калектыўны зварот да Ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасьцяў Леаніда Гулякі, у якім прасілі перагледзець рашэньне аб забароне служэньня ў Беларусі пробашча Паўла Кнурэка. Адказ адмоўны.

Віцяблянін Сяргей больш за 15 гадоў працуе ў Маскве аддзелачнікам. Вярнуўшыся па асабістых справах у Віцебск, знайшоў у паштовай скрыні “ліст шчасьця” з так званай камісіі па спрыяньні занятасьці насельніцтва Кастрычніцкага раёну. Гэтая папера справакавала 48-гадовага мужчыну на доўгі і часам нецэнзурны маналёг. Падаем вытрымкі (адцэнзуравана).

У Віцебску прадпрымальнікі зьвярнуліся да кіраўніцтва гандлёвага цэнтру «Эвіком» зь лістом, пад якім падпісалася 190 чалавек. Малы бізнэс просіць сустрэчы і разабрацца ў сытуацыі, каб не дапусьціць зьнішчэньня іх працоўных месцаў.

Сустрэча з загадчыцай літаратурнай часткі Беларускага тэатру «Лялька» і сябрам Саюзу беларускіх пісьменьнікаў адбылася ў абласной бібліятэцы ў межах праекту «Чалавек Слова», які рэалізуе бібліятэка на сталай аснове, запрашаючы да сябе ў госьці розных творчых асобаў.

Сябра АГП Натальля Стрэльчанка з Дуброўна паведамляла ў структуры Сьледчага камітэту пра тое, што яна была неабгрунтавана затрыманая, абшуканая і арыштаваная. Утрыманьне пад вартай бязь ежы цягам звыш трох гадзін Натальля расцаніла як абыходжаньне, якое зьневажае людзкую годнасьць. Паколькі СК не адрэагаваў належным чынам на яе зварот, грамадзянская актывістка зьвярнулася ў суд са скаргай на сьледчых.

Віцебск быў апошнім абласным цэнтрам Беларусі, у якім пошукава-ратавальны атрад “Анёл” ня меў сваёй структурнай адзінкі. У суботу, 2 лютага, яна была створаная – зь ініцыятывы мясцовых актывістаў і пры дапамозе кіраўніцтва атраду.

Пад пэтыцыяй супраць усталяваньня на прыпынках грамадзкага транспарту ў Віцебску шапікаў “Табакерка” падпісаліся каля дзьвюх тысяч віцяблян. Празь некалькі дзён электронны зварот будзе накіраваны ў Віцебскі гарвыканкам.

Актывісты аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» ініцыявалі збор подпісаў за перайменаваньне Віцебскай абласной бібліятэкі імя Леніна ў гонар пісьменьніка Васіля Быкава. Карэспандэнт ВВ сустрэўся зь імі ў бібліятэцы падчас непасрэднай працы – ішоў бойкі працэс збору подпісаў.

Нягледзечы на тое, што Вярхоўны суд прызнаў незаконнай канфіскацыю бел-чырвона-белага сьцяга ў віцебчука Андруся Кешанюка, вярнуць нацыянальны сымбаль не ўдалося: праваахоўнікі яго зьнішчылі. Разам з тым начальнік Першамайскага райаддзелу міліцыі Аляксандар Чарняўскі паставіўся да факту па-людзку і папрасіў прабачэньня за дзеяньні сваіх падначаленых.