Воляю лёсу аршанскі журналіст і праваабаронца Ігар Казмярчак апынуўся ў адным з вялікіх украінскіх гарадоў у зоне ваенных дзеянняў (назву гораду мы не ўказваем з меркаванняў бяспекі). У самым пачатку вайны ў яго, беларуса, які ўцёк ва Украіну ад палітычнага пераследу, быў намер перабрацца ў больш бяспечнае месца. Аднак выбар быў зроблены на карысць таго, каб застацца і расказваць праўду пра тутэйшыя падзеі.

Традыцыйна, на пачатку года, выйшла чарговая «Шэрая кніга», у якой падаецца хроніка парушэнняў правоў чалавека ў Віцебскім рэгіёне са студзеня па снежань 2021 году. Аб’ём кнігі складае 260 старонак, на якіх распавядаецца пра 347 выпадкаў парушэння ўладамі грамадскіх і палітычных правоў жыхароў вобласці. Калі параўноўваць з мінулым годам, колькасць зафіксаваных  парушэнняў у Віцебскай вобласці павялічылася ў 2 разы.

Пратэсты супраць вайсковай агрэсіі Расеі супраць Украіны праходзяць зараз у розных фарматах. У розных краінах свету людзі выходзяць на шматтысячныя мітынгі.

На 6 сакавіка ў Беларусі налічваецца 1085 палітвязняў, якія асуджаныя на розныя тэрміны абмежавання ці пазбаўлення волі, або ўтрымліваюцца ў СІЗА ў чаканні суда.

Як паведамляе Тэлеграм-канал «МВД Беларуси», 49-гадовы Сяргей Канавалаў які планаваў вывядзенне са строю сістэм, якія забяспечваюць бяспеку чыгуначнага руху. Да ўказанага абсталявання ён меў доступ, бо працаваў у арганізацыі, якая ўваходзіць у структуры Беларускай чыгункі.

Краязнаўца Кастусь Шыталь атрымаў дзіўнага зместу допісы ад незнаёмага чалавека, які дэманструе дасведчанасць у ягоным асабістым жыццё: прынамсі ведае, што спадар Шыталь цяпер знаходзіцца не ў Беларусі і што ўлетку, яшчэ на радзіме, у яго быў ператрус. Яшчэ больш дзіўнай выглядае прапанова незнаёмца неадкладна вяртацца ды самому ісці ў Віцебскае абласное ўпраўленне КДБ...

Вядомы віцебскі фотамастак  і краязнаўца выйшаў на волю пасля 10-суткавага арышту, прысуджанага яму за нібыта прапагандаванне нацысцкай сімволікі. Суд Кастрычніцкага раёну пакараў яго паводле ч. 1 арт. 19.10 КаАП яшчэ ўвосень, але адбываць арышт спадара  Барысенкава забралі акурат незадоўга да «рэферэндуму» – 21лютага.

Бешанковіцкі паэт і журналіст Георгі Станкевіч, затрыманы сёння ўранні, вярнуўся дахаты пасля суду. Суддзя Наталля Рэут аштрафавала яго на 70 базавых велічынь (2 240 рублёў) за «пікетаванне без дазволу раённай адміністрацыі». Пікетам суд палічыў фотаздымак, размешчаны на сайце «Віцебскай Вясны»: на ім Георгі Станкевіч стаіць на фоне бел-чырвона-белага сцяга.

Высвятляюцца падрабязнасці пра лёсы затрыманых на выбарчых участках 27 лютага, у дзень»рэферэндуму». Некаторыя адбылі па трое сутак за кратамі літаральна ні за што.

У Бешанковіцкім раёне затрыманы журналіст і бард Георгі Станкевіч. Пра гэта паведаміла ягоная жонка. Паводле яе, міліцыя палявала на Георгія ад 3 сакавіка: непадалёк ад ягонага дома ў вёсцы Старыя Ранчыцы дзяжурыла міліцэйская машына. Падобна, сачэнне адбывалася ўсю ноч, бо ўжо з раніцы супрацоўнікі МУС прыйшлі з ператрусам.