Аўтары выдання падрыхтавалі таксама электронную версію кнігі, якую размясцілі ў інтэрнэце на сайце “Віцебская вясна” (спампаваць можна тут), так што азнаёміцца з яе зместам і пры жаданні надрукаваць можа кожны ахвотны.
У матэрыялах кнігі распавядаецца пра крымінальныя справы супраць актывістаў грамадзянскай супольнасці падчас пратэстаў, факты парушэнняў грамадзянскіх і палітычных правоў, вынікі маніторынгу судовых працэсаў, факты парушэнняў выбарчага заканадаўства, абмежаванне эканамічных свабод, ціск на журналістаў, перашкоды дзейнасці праваабаронцаў, грамадзянскія акцыі, звароты грамадзян у Камітэт ААН па правах чалавека і шмат іншага.
Задакументаваныя выпадкі парушэнняў правоў чалавека ў Віцебскай вобласці, пры неабходнасці, можна выкарыстоўваць у якасці доказаў пераследу грамадзян з боку ўладаў.
Алег Кунін