Прадстаўнікі палітзняволенага экс-прэтэндэнта ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта Віктара Бабарыкі, якога асудзілі да 14 гадоў калоніі, ад яго імя накіравалі ў Камітэт ААН па правах чалавека індывідуальнае паведамленне. У хуткім часе, паведамленне атрымае рэгістрацыйны нумар і Камітэт пачне ліставанне с дзяржаўнымі органамі Беларусі. Палітвязень Бабарыка  віну не прызнаў і  адбывае паказанне ў ПК №1 Наваполацка.

За студзень 2022 года судамі Віцебскай вобласці было прынята 13 пастаноў аб прылічэнні камунікацыйных рэсурсаў да распаўсюджвальнікаў экстрэмісцкага кантэнту. Адзін з іх сапраўды вёў прапаганду экстрэмізму, а астатнія 12 былі звязаныя з пратэстнай актыўнасцю, якая ўзнікла па прычыне фальсіфікацыі ўладамі вынікаў галасавання падчас прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. 

1 лютага 2022 года суддзя Віцебскага абласнога суда Наталля Рошчына разгледзела апеляцыйную скаргу палітвязня Аляксандра Жалязоўскага. Такім чынам, палітвязню ў хуткім часе давядзецца адправіцца на 3 гады адбываць пакаранне ва ўстанове адкрытага тыпу. 

Усяго за студзень 2022 году прададзена 11 аб'ектаў на суму больш за 500 тысяч рублёў, з іх на аўкцыёнах з пачатковай цаной у памеры 1 базавай велічыні – 9 абʼектаў. Усяго ж сёлета да продажу на аўкцыёне, арганізаваным камітэтам, запланавана больш за 340 абʼектаў рэспубліканскай і камунальнай уласнасці, якія не выкарыстоўваюцца. З іх больш за 150 будуць выстаўлены ўпершыню.

Раённыя выканаўчыя камітэты Віцебскай вобласці завяршылі вызначэнне межаў выбарчых участкаў. Згодна з дадзенымі, галасаванне будуць весціся на больш за 700 участкаў для галасавання, у тым ліку на двух дзясятках участках, размешчаных у санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, арганізацыях аховы здароўя і вайсковых частках. Правам прагаласаваць могуць скарыстацца 840 тыс. грамадзян вобласці.

Жыццё працягваецца і ў месцах адбывання пакарання. ПЦ “Вясна”, публікуе матэрыял, у якім падае алгарытм дзеянняў для тых, хто хоча пабрацца шлюбам са зняволенымі, якія знаходзяцца ў СІЗА ці адбываюць пакаранне ў калоніі. Разбярэмся, як гэта можна зрабіць у практычным плане і без парушэння дзейнага беларускага заканадаўства.

На большасці сайтах райвыканкамаў Віцебскай вобласці ўжо можна знайсці поўную інфармацыю аб складах камісіяў для правядзення так званага рэферэндуму па прыняцці дапаўненняў і зменаў дзейнай Канстытуцыі краіны, а таксама аб тым, хто ўваходзіць у іх кіраўніцтва і на якіх адрасах размешчаныя камісіі, па якіх графіках працуюць.

Увосень 2020 года бацька і сын Віталь і Уладзіслаў Кузнечыкі з Віцебску, ратуючыся ад міліцыі, пераскочылі праз агароджу пасольства Швецыі ў Менску і папрасілі прытулку. На гэты крок іх штурхнула тое, што абодва сталі фігурантамі крымінальнай справы: яна была заведзеная пасля таго, як яны ўдзельнічалі ў шэсці за сумленныя выбары і супраць Лукашэнкі ў сваім родным горадзе.

Палітзняволены праваабаронца Леанід Судаленка 26 студзеня 2022 году быў пераведзены ў папраўчую калонію №3 «Віцьба». 14 студзеня Гомельскі абласны суд адхіліў апеляцыйную скаргу праваабаронцы і пакінуў прысуд у сіле. Судаленку пакаралі трыма гадамі пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму.

16 студзеня 2022 году ў Віцебску быў затрыманы 28-гадовы Мікіта Палеонак. Яго затрымалі ў межах крымінальнай справы аб абразе прэзідэнта (арт. 368 КК) і прадстаўніка улады (арт.369 КК). На час правядзення следчых дзеянняў Паленак узяты пад варту як мінімум на два месяцы і змешчаны ў Віцебскі следчы ізалятар №2.