Праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала Мікіту Палеонка палітычным зняволенным.
«У сувязі з павелічэннем колькасці выпадкаў асуджэння і пазбаўлення волі грамадзянаў краіны па шэрагу дыфамацыйных артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама ў сувязі са знявагай дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці патрабуем спыніць пераслед правамерных форм выказвання меркаванняў, і ў чарговы раз пацвярджаючы свае неаднаразова выказаныя патрабаванні па дэкрыміналізацыі дыфамацыі і недапушчальнасці пазбаўлення волі грамадзян за абразу службовых асобаў, дзяржавы, дзяржаўных органаў і сімвалаў», - гаворыцца ў заяве праваабаронцаў.
Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць палітвязня Мікіту Палеёнка і спыніць крымінальны пераслед у дачыненні яго.
Таксама прыняць захады, скіраваныя на дэкрыміналізацыю дыфамацыйных правапарушэнняў і адмену артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць адказнасць за абразу дзяржавы, дзяржаўных сімвалаў і службовых асобаў, а менавіта – арт. 368, 369 КК Рэспублікі Беларусь, і спыніць усе раней распачатыя па дадзеных артыкулах крымінальныя справы.
Для падтрымкі палітвязня, праваабаронцы паведамляюць паштовы адрас для лістоў і дробных пакункаў:
СІЗА-2. 210026, г. Віцебск, вул. Гагарына, 2, Мікіце Юр'евічу Палеонку.
Міхаіл Пісараў