Самая вялікая колькасць месцаў для галасавання на так званым рэферэндуме адведзеная ў Аршанскім раёне, дзе мясцовы раённы выканаўчы камітэт вызначыў 95 участкаў. Другім па гэтым паказніку ідзе Першамайскі раён Віцебску – з 72 участкамі, дзе патэнцыйна могуць прагаласаваць больш за 130 тыс. грамадзян, якія маюць права голасу.
Найменшай колькасцю ўчасткаў для галасавання вылучаецца выканкамы Дубровенскага і Ушацкага раёнаў Віцебскай вобласці – 9 і 12 участкаў адпаведна. У сярэднім жа па 18-ці сельскіх раёнах вобласці колькасць участкаў вагаецца ад 18 да 25.
Лявон Яфрэменка