Заявіў старшыня Глыбоцкага райвыканкама Аляксандр Шубскі падчас выніковай сесіі так званага Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў. Ён выступіў з дакладам на тэму: як спрацаваў раён у гэтым годзе і задачы на 2024 год.

Суддзя суда Міёрскага раёна Ірына Яскевіч 5 снежня за распаўсюд «экстрэмізму» ў сацыяльнай сетцы пастанавіла пакараць штрафам у памеры 925 рублёў дырэктара мясцовай ЖКГ Ігара Войтава. Раней «правапарушальнік» цягам 22 гадоў узначальваў Міёрскае аддзяленне Дэпартамента аховы МУС РБ, за што мае медаль «За бездакорную службу» трэцяй ступені.

Камітэт дзяржкантролю Віцебскай вобласці правёў у Браславе выязную калегію ведамства. На падставе вынікаў кантрольных мерапрыемстваў калегіяй адзначана, што ў раёне не прыняты вычарпальныя меры па асобных пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця.

Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 24 лістапада за правядзенне несанкцыянаванага ўладамі масавага мерапрыемства пакарала штрафам у памеры 2590 рублёў мясцовую жыхарку Ганну Кандзякову.

Як стала вядома, 11 снежня суддзя мёрскага суда Ірына Яскевіч асудзіла сталяра-станочніка з Мёраў Аляксандра Мацура. У сябе на радзіме ён яшчэ вядомы як разьбяр па дрэве, які робіць прыгожыя карціны ды іншыя вырабы з дрэва. Пра яго нават пісала мясцовая раёнка “Міёрскія навіны”.

У Віцебскай вобласці ў 14-ці акруговых выбарчых камісій зарэгістравана 15 ініцыятыўных груп па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. У спісе значацца толькі кіраўнікі дзяржаўных прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў. Сярод іх чатыры члены Беларускай партыі "Белая Русь", адзін член Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці, астатнія дзесяць - гэта беспартыйны люд. Гендэрны баланс будучых кандыдатаў зрушаны ў мускульны бок: 12 мужчын і 3 жанчыны. Толькі ў адной ВА ёсць канкурэнцыя, бо зарэгістраваныя дзве ініцыятыўныя групы.

Як піша сайт mijory.by, асаблівасці правядзення выбараў дэпутатаў у адзіны дзень галасавання, ролю дэпутатаў раённага і мясцовага ўзроўняў у вырашэнні пытанняў насельніцтва ды іншыя важныя накірункі абмеркавалі на семінар-вучобе ў Мёрскім райвыканкаме. Яго слухачамі былі намеснікі кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце і адказныя за арганізацыю работы з моладдзю.

З пачатку 2023 года Полацкі міжраённы камітэт дзяржкантролю выявіў парушэнні ў 19 гандлёвых аб'ектах рознічнага гандлю, з якіх 4 - аб'екты спажывецкай кааперацыі. Сітуацыю кантралявалі ў горадзе Наваполацку, Полацкім, Верхнядзвінскім, Ушацкім і Мёрскім раёнах.

Суддзя суда Першамайскага раёна Віцебска Міхаіл Юрчанка 6 снежня за распаўсюджванне публікацый "экстрэмісцкай" накіраванасці пакараў штрафам у памеры 740 рублёў грамадзянку Расіі вядучага дзяржэксперта Ніну Жураву.

Афіцыйны прадстаўнік Полацкага пагранатрада Дзяніс Глебка заявіў, што з пачатку года на ўчастку адказнасці Полацкага пагранатрада ў Беларусь уехала звыш 148 тысяч грамадзян Латвіі, Літвы і Польшчы. Агульная колькасць наведвальнікаў набліжаецца да 300 тысяч чалавек.