У судзе Уладзіслаў прызнаў сябе вінаватым і паказаў, што з 2014 года з'яўляецца прызыўніком і за гэты час папярэджваўся аб крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці за ўхіленне ад мерапрыемстваў па прызыве на вайсковую службу.
Ён пацвердзіў, што адмовіўся ад атрымання павесткі аб яўцы ў ваенкамат для праходжання мерапрыемстваў па прызыве.
З-за таго, што не хацеў служыць да канца вясновага прызыву 2023 года, ён з'ехаў з Оршы, хоць разумеў, што няяўка ў ваенны камісарыят перашкаджала яго прызыву. У зробленым шчыра раскаяўся.
Сведкі па справе пацвердзілі суду, што ў прысутнасці супрацоўнікаў міліцыі абвінавачаны Сідарэнка адмовіўся ад роспісу ў атрыманні позвы на медыцынскі агляд для праходжання вайсковай службы.
Зыходзячы з матэрыялаў справы і прызнання віны «злачынцам» суддзя Кохава прызнала Сідарэнку вінаватым ва ўхіленні ад мерапрыемстваў па прызыве, і на падставе ч.1 арт.435 КК пакарала яго штрафам у памеры 100 базавых велічыняў на суму ў 4000 рублёў.
Людвіг Артамонаў