У судзе стала вядома, што Ганна, пачынаючы са жніўня 2020 года бесперапынна, на працягу 39 месяцаў, правяла несанкцыянаванае пікетаванне без адпаведнага дазволу Наваполацкага гарвыканкама.
На думку работнікаў міліцыі жанчына, праз публікацыю на тэлеграм-канале “Наваполацк i Полацак 97%” тэксту “Варта трымаць сябе ў руках… Мы пераможам. Мы зможам. Няхай ахвяры гэтай рэвалюцыі не будуць марныя. Жыве Беларусь!», выказала свае палітычныя погляды.
Прыняўшы ў якасці прызнання віны з боку Кандзяковай за доказ праведеннага пікетавання і на падставе ч.1 арт.24.23 КаАП суддзя Балаболава пастанавіла спагнаць у даход дзяржавы штраф у памеры сямідзесяці базавых велічынь, што складае 2590 рублёў.
Апанас Лашкароў