27.04.2024 Тэгі: акцыі, грамадства, рэпартаж, экалагічныя правы У 38-ю гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС беларусы Варшавы выйшлі на традыцыйную акцыю “Чарнобыльскі шлях”, каб ушанаваць памяць ахвяраў аварыі і выказаць пратэст супраць ядзернай палітыкі Лукашэнкі.
Леташняя акцыя прайшла пад лозунгам “Не ядзернай зброі ў Беларусі”. Пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну Расія размясціла ядзерную зброю на тэрыторыі Беларусі.
Ад гадзіны смутку і маўчання — да 35 гадоў шэсцяў. Як пачынаўся "Чарнобыльскі шлях"
Сёлетні “Чарнобыльскі шлях” пачаўся ад помніка Мікалаю Каперніку. Там, на традыцыйным месцы беларускіх акцый, выступілі з прамовамі палітыкі і грамадскія актывісты, праваабаронцы і дзеячы культуры. Пасля беларусы маршам прайшлі праз гістарычны цэнтр, а каля помніка Марыі Складоўскай-Кюры завяршылі шэсце.
Крыніца: Як прайшоў "Чарнобыльскі шлях" у Варшаве. ШМАТ ФОТА Фота