З боку ўладаў гэта падаецца як клопат пра слаба абароненыя катэгорыі насельніцтва, якія, маўляў, не могуць канкураваць на рынку працы, але мусяць быць працаўладкаваныя. На думку юрыста, тут маюць месца парушэнні правоў беларускіх грамадзян. Якія менавіта?

Намесніца старшыні Шумілінскага райвыканкама Ірына Шалахава праехалася па вёсках Сіроцінскага сельсавета. Яна распавядала вяскоўцам пра «асноўныя напрамкі і дасягненні сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна і краіны, гаварыла пра электаральную кампанію, якая ідзе ў Беларусі і закончыцца 26 студзеня 2025 года выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь». А вясоўцы ёй скардзіліся на праблемы, якія не вырашаюцца гадамі.

Чарговы вайскова-патрыятычны клуб з'явіўся пры пастаўскай СШ №3. Яго адметная рысы – міліцэйская накіраванасць. Нават заняткі з падлеткамі, якія будуць праводзіцца два разы на тыдзень, па аўторках будзе весці школьны ваенрук Андрэй Пупкевіч, а па суботах – супрацоўнікі РАУС. Або не міліцыянты будуць прыходзіць да дзяцей, а самі школьнікі пойдуць у райаддзел, каб у падрабязнасцях даведацца пра міліцэйскія прафесіі.

У пэўнай колькасці выпадкаў такім чынам жыхары рэгіёна спрабавалі высветліць, як хутка зрэагуюць міліцыянты на іх звароты. Бо сумняваліся ў аператыўнасці супрацоўнікаў міліцыі. На шчасце, большасць непраўдзівых выклікаў не пацягнула за сабой значных наступстваў – не праводзіліся эвакуацыі несельніцтва або падобныя дзеянні.

У Тэлеграм-канале «Спецавтобаза г.Витебска» паведамляецца, што агрэсіўную зграю – адну й тую самую або некалькі – бачылі ў розных раёнах горада. Аднак заспець сабак, выехаўшы на месца, пакуль не ўдаецца. Таму гараджан просяць не губляць час – не пакідаць заяўкі ў службу 115.бел, а звяртацца па тэлефонах непасрэдна да супрацоўнікаў «Спецаўтабазы».

Завяршыўся «Месячнік па навядзенні парадку на зямлі», падчас якога выяўлена і ліквідавана 39 стыхійных звалак у Віцебску і Віцебскім раёне. У тым ліку, пасля скаргаў у розныя інстанцыі, расчысцілі і пляцоўку для збору бытавога смецця на могілках каля вёскі Шэвіна Віцебскага раёна. Гэтыя могілкі з'яўляюцца арыгінальным краязнаўчым аб'ектам.

У Лепелі прайшоў так званы «Адзіны дзень інфармавання» - імпрэза, на якую сабралі супрацоўнікаў устаноў культуры Лепельшчыны, а таксама Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый раёна. Перад імі выступалі намеснік старшыні Віцебскага абласнога выканкама Вячаслаў Дурноў і намесніца начальніка аддзела ідэалагічнай работы, па справах моладзі, рэлігій і нацыянальнасцей галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Ірына Сафейчанка.

 Рэспубліканскі фестываль-конкурс патрыятычнай песні «Сердцем причастны» пройдзе ў Оршы 24-25 лістапада. У ім будуць удзельнічаць выканаўцы некалькіх узроставых груп – ад 7 год да зусім дарослых. Конкурс праводзіцца ўжо не першы год, шмат прыхільнікаў па месцы правядзення не мае і зала гарадскога цэнтра культуры бывае паўпустая, нягледзячы на «сімвалічны» кошт квіткоў – сёлета гэта 5 рублёў. Навошта тыды яго праводзяць?

Чарговы этап камандна-штабных вучэнняў з удзелам суб'ектаў дзяржаўнай сістэмы рэагавання адбыўся ў Віцебскай вобласці, паведамляе Тэлеграм-канал «Милиция Витебщины». Вучэнні адбыліся «на адным з ваенных палігонаў», на іх адпрацоўвалі «алгарытмы спынення парушэнняў заканадаўства на ўчастках для галасавання» і «дзеянні па спыненні групавых парушэнняў грамадскага парадку».

На гэтым знаку вышынёй амаль 4 метры будуць размешчаны герб Беларусі і дзяржаўны гімн. А ў перспектыве – і назва плошчы. Бо напачатку гэта будзе «гарадская прастора», а ўласна ў якасці плошчы яе прызнаюць ужо пасля адкрыцця – асобным рашэннем віцебскіх уладаў. Грошы на стварэнне новага аб'екта гарадской інфраструктуры бяруцца з мясцовага бюджэту, агульная сума выдаткаў публічна не паведамляецца.