Серада, 19 Сакавік 2025

Без канкрэтыкі. Як дэпутат Палаты прадстаўнікоў адсправаздачыўся перад выбаршчыкамі

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Уладзімір Бабічаў - дэпутат Палаты прадстаўнікоў, які балатаваўся па Талачынскай акрузе №30, куды ўваходзяць 4 раёны і нават больш: Талачынскі, Сенненскі, Дубровенскі, Лёзненскі і частка Аршанскага. У сваёй справаздачы пра першы год дзейнасці, якую ў выглядзе інтэрв’ю размясціў сайт Лёзненскай раённай газеты, дэпутат не назваў ніводнай канкрэтнай вырашанай справы, накіраванай на паляпшэнне жыцця людзей. Дый колькасць тых, хто заярнуўся па дэпутацкую дапамогу, таксама ўражвае.

Умоўны пералік зробленага ў інтэрв’ю нібыта і ёсць, але ж вельмі ўмоўны: “Выполнен ремонт уличного освещения и памятника, многоквартирных жилых домов, произведено асфальтирование отдельных участков дорог. Кроме того, убраны аварийные деревья и наведён порядок на гражданских кладбищах, восстановлено качественное водоснабжение”. Дзе ўсё гэта рабілася, вызначыць немагчыма. Дарэчы, і на асабістай дэпутацкай старонцы, дзе таксама размешчана асабістая справаздача Уладіміра Бабічава, ніякай канкрэтыкі пра зробленае няма.

Зусім іншы падыход да апісання дзейнасці там, дзе вядзецца пра ідэалагічны складнік. Тут пералічваецца ўсё і падрабязна: “К примеру, в Толочине прошли патриотический марафон «Наша сила в единстве» и региональный форум «Наш выбор – сильная Беларусь», в Сенно – открытый диалог поколений «Беларусь – от освобождения к независимости», в Дубровенском районе – культурно-просветительская акция «В будущее Беларуси» и праздник единения жителей села «Талака-2024». Кроме того, в Дубровенском и Лиозненском районах по договорённости с Министерством культуры в рамках XXX Международного фестиваля песни и музыки «Днепровские голоса в Дубровно» была организована республиканская акция «Разам з мастацтвам», посвящённая 80-летию освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков и юбилейной годовщине операции «Багратион». Во всех районах округа состоялись также круглые столы на тему «Семьи Беларуси: традиции, ценности и перспективы», диалоговые площадки с молодёжным активом”.

Магчыма, такія віды дзейнасці Уладзіміру Бабічаву бліжэй - ён нарадзіўся на Дубровеншчыне, скончыў універсітэт кульіуры па спецыяльнасці “Рэжысура народных святаў”, неклькі гадоў адпрацаваў дырэктарам цэнтра народнай творчасці ў Дуброўна.

Але ж  дэпутацкая дзейнасць не можа вымярацца колькасцю арганізаваных імпрэзаў. Што да непасрэднай працы, то яна апісана так:  “За отчётный период мною проведено 19 личных приёмов, в ходе которых обратилось 58 граждан и представителей юридических лиц, а также 14 прямых линий – возможностью задать свой вопрос по телефону воспользовались 37 человек. Кроме того, проведено 145 встреч с трудовыми коллективами и населением по месту жительства. Всего рассмотрено 102 обращения, из них 5 коллективных, сделано 12 запросов в различные инстанции”.

Калі параўнаць гэтыя лічбы з колькасцю выбаршчыкаў Талачынскай выбарчай акругі №30 - 56 691 - становіцца відавочным, наколькі мізэрная колькасць мясцовага насельніцтва ( каля 0, 2%  ад агульнай колькасці выбаршчыкаў) паспадзявалася  на дапамогу дэпутата.

Сказаць, што ў людзей няма праблем, таксама не выпадае. Гэта пацвярджае  і сам дэпутат: “Круг проблем, с которыми обращаются избиратели, довольно широк. Причём многие из них характерны для всех районов округа. Это вопросы, касающиеся работы предприятий жилищно-коммунального хозяйства, благоустройства населённых пунктов, состояния дорог и улиц, торгового обслуживания, оформления правоустанавливающих документов на жилые помещения, организации досуга и некоторые другие”. Ці ўдалося нейкія з іх вырашыць з дапамогай Уладзіміра Бабічава, дарэчы, удзельніка Пастаяннай камісіі па экалогіі і прыродакарыстанню, - не вядома.

Застаецца хіба дадаць, што абіраўся Уладзімір Бабічаў на безальтэрнатыўнай аснове - канкурэнтаў на выбары ў Палату прадстаўнікоў у яго не было. У мінулым ён - першы сакратар Віцебскай абласной арганізацыі ГА БРСМ.

Петр Сапрыкін