Праект Анжалікі Андрэевай увасабляецца адразу на шэрагу інтэрнэт-пляцовак - на Youtube, у Telegram, TikTok і ў “ВКонтакте”. Вялікай папулярнасці не відаць. Прынамсі, Telegram- канал мае ўсяго 77 падпісчыкаў.
Затое блогерку актыўна падтрымліваюць праўладныя рэсурсы - відэаблог ужо разрэкламавалі інтэрнэт-рэсурсы шэрагу “раёнак”, віцебскіх абласной і гарадской газет, блізкі да сілавікоў Telegram- канал “Вишнёвая сгущенка” і Telegram- каналы Віцебскага аблвыканкама і Аршанскага райвыканкама.
Анжаліка Андрэева - ураджэнка Оршы. Упершыню ў якасці “вядомай” блогеркі яе прадставілі ў газеце “Беларусь сегодня”, калі увосень 2024 г. яна ўсхваляла “Марафон адзінства”. «Марафон единства» — это доказательство того, что белорусы формируют собственную политическую культуру, сохраняют историческое прошлое, пишут будущее. Предприятия в стране работают, несмотря на санкции. Обязательно расскажу о своих впечатлениях подписчикам. Приятно будет увидеть и реакцию беглых, которые утверждают, что Беларусь «отстает», — працытавала словы Андрэевай “СБ”.
Telegram- канал “Витебск я гуляю/ Новости Витебска” высветліў, што Анжаліка Андрэева ў 2019 годзе скончыла Аршанскі механіка-эканамічны каледж і што ў сваіх сацсетках “ проявляет интерес к российской политике — подписана на паблик «Путин — лидер».
Падобны праект, дзе вядучы не шкадуе абразаў на адрас суседніх еўрапейскіх краін, у Віцебскай вобласці ўжо ёсць. Гэта відэаблог галоўнага спецыяліста ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Святаслава Міхайлава, які пачынаўся як самастойны відэапраект пад няўцямнай назвай “Свята место” , а потым стаў “ведамасным” - цяпер пад назвай “Вести не молчат” ён выходзіць на Youtube-канале абласной газеты “Витебские вести”.
Аляксандр Падзвінскі