Зрэшты, праблема на невырашальную не выглядала: жыхарка Оршы скардзілася на кeпскі асфальт на адной з вуліц горада. І на прыёме ў Наталлі Качанавай ёй было сказана, што адпаведнае даручэнне аддадзена мясцовым уладам. “Данные людям обещания должны быть выполнены. Пообещали — делайте”, -- сказала на адным з прыёмаў у Мінску Наталля Качанава.
На жаль, у раённай “Аршанскай газеце” не ўдалося знайсці ні аднаго матэрыяла пра прыёмы Качанавай для аршанцаў - толькі абвесткі пра тое , што старшыня Савета Рэспублікі правядзе прыём у Оршы. Тым болей - няма ніводнага артыкула пра тое, якія канкрэтна праблемы жыхароў горада ўдалося вырашыць пасля такіх прыёмаў...
Зрэшты, старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін вельмі лёгка знайшоў тлумачэнні, чаму абяцанне наконт асфальту засталося невыкананым. “Думаю, там есть какие-то нюансы, скрытые моменты, которые не позволяли их легко решить. - так выказаўся старшыня аблвыканкама пра гэтае і іншыя камунальныя пытанні. І тут жа сышоў у знаёмую рыторыку. - Палитра вопросов большая, хотелось бы всем помочь”.
Абяцаць, як вядома, заўсёды прасцей, чым выконваць абяцанні. Тым больш, калі сытаць за пустыя словы няма з каго, калі яны гучаць на самым высокім узроўні.
Алег Махноў
Серада, 26 Сакавік 2025
Не вырашаная праблема - эстафета для ўладаў
Падчас апошняга прыёму ў старшыні Віцебскага аблвыканкама паступіла скарга ад жыхаркі Оршы. Як высветліліся, жанчына звяртаецца да ўладаў ужо не першы раз: мінулай восенню яна была на прыёме ў старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай, і там ёй ужо абяцалі “разабрацца і вырашыць”.
Апублікавана ў
Дзяржава