Віцяблянін Рафаэль Кірылаў-Шмільхольдхард, які зараз знаходзіцца на лячэньні ў аддзяленьні кардыялёгіі Віцебскай абласной клінічнай лякарні, сьцьвярджае, што сьледчыя УСК РБ па Віцебскай вобласьці прымушаюць яго там даваць паказаньні без адваката. Інвалід 2-й групы накіраваў скаргу ў Генпракуратуру і Цэнтральны апарат СК РБ.

Аб’яднаньне актыўных жанчын рэгіёну — асноўная мэта новай школы «Мова жанчын», якая пачала працу ў Наваполацку. «Я хачу пазнаёміцца з досьведам жаночага лідэрства, пазнаёміцца з мэтадамі абароны асабістых поглядаў», «хачу камунікаваць зь людзьмі з актыўнай жыцьцёвай пазыцыяй», — тлумачылі ўдзельніцы свой выбар.

Сотні графіці са згадкай забароненых рэчываў зьявіліся ў апошні час на сьценах віцебскіх дамоў і трансфарматарных будак. Мікрараён “Мэцэнтар” быў расьпісаны літаральна за адну ноч – з 12 на 13 студзеня. Ні міліцыя, ні ЖКГ на зьяўленьне наркарэклямы пакуль ніяк не рэагуюць. “Трэба ўзьнімаць гвалт!” – кажа гарадзкі актывіст Яўген Крыскевіч.

У канфэрэнцыі «Беларуская дзяржаўнасьць. Гісторыя і сучаснасьць», што прайшла ў Віцебску 5 студзеня, узялі ўдзел экспэрты з розных куткоў краіны – гісторыкі, краязнаўцы, палітолягі, журналісты. Зь некаторымі гасьцямі ў кулюарах мерапрыемства пагутарыў карэспандэнт ВВ.

Віцебскі аблвыканкам унёс зьмены ў сацыяльныя стандарты абслугоўваньня насельніцтва Віцебскай вобласьці. Зьмяненьні тычацца нарматываў забясьпечанасьці грамадзян дактарамі агульнай практыкі, брыгадамі хуткай мэдычнай дапамогі і паслугамі шырокапалоснага інтэрнэту.

Паведамленьне пра здарэньне паступіла ў міліцыю з цэнтральнага гарадзкога шпіталя, куды даставілі хлопчыка. Высьветлілася, што ўвечары 9 студзеня чацьвёртаклясьнік зь іншымі дзецьмі катаўся з горкі ў раёне Кургана Славы ў Полацку. Там выкаўзаныя вельмі стромкія схілы, і чарговы заезд, як мяркуецца, на цюбінгах, скончыўся для яго сутыкненьнем з дрэвам.

Канфэрэнцыя «Беларуская дзяржаўнасьць. Гісторыя і сучаснасьць» прайшла ў Віцебску 5 студзеня. Імпрэза пачалася супольным сьпевам рэлігійнага нацыянальнага гімну «Магутны Божа» і скончылася прыняцьцем выніковай рэзалюцыі. Уся дзея праходзіла ў актавай залі абласной бібліятэкі.

3 студзеня прайшла першая ў гэтым годзе сустрэча актывістаў Віцебску ў межах праекту «Добрая нагода». Гэтым разам імпрэза адбылася ў фармаце кейккросінгу. У залі арт-пабу «Торвальд» сабралася чалавек 15-20 – прадстаўнікі грамадзкіх арганізацыяў і незалежныя журналісты, сябры мясцовай суполкі Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Браслаўчане прапануюць зрабіць бязьвізавы рэжым для турыстаў з ЭЗ, якія едуць адпачыць на Браслаўскія азёры. Гэта мусіць падвысіць прыток валюты ў рэгіён і стаць моцным стымулам для разьвіцьця турызму, гаворыцца ў электронным звароце, апублікаваным на пляцоўцы “Зручны горад”.

Ужо трэці год жыхары Воршы змагаюцца за тое, каб абвесткі ў гарадзкім грамадзкім транспарце гучалі па-беларуску. Так некалі і было, пакуль зь невядомае прычыны назвы прыпынкаў не пераклалі на расейскую. Кіраўніцтва ААТ «Віцебскаблаўтатранс» адказала аршанскім актывістам, што ня бачыць падставаў вяртаць у транспарт родную мову.