Як вынікае з паведамлення, былы начальнік аддзелу па адукацыі Павел Краско абвінавачваецца ў атрыманні хабару (ч.1 і ч.2 арт 430 КК). Былому чыноўніку пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі. Акурат такое пакаранне прадугледжвае частка 2 («Атрыманне хабару паўторна, або шляхам вымагання, або групай асобаў па папярэдняй змове, або ў буйным памеры») гэтага крымінальнага артыкулу.
Чуткі пра затрыманне Краско пачалі хадзіць яшчэ ў лістападзе 2020 году. Як інфармуе афіцыйны сайт аддзелу адукацыі Першамайскага раёну Віцебску, зараз пасаду начальніка аддзелу па адукацыі Першамайскага раёну Віцебску займае Таццяна Кузьміч.
Разгляд крымінальнай справы Паўла Краско пачнецца 7 траўня ў 14.30 у судзе Чыгуначнага раёну Віцебску.
Зміцер Міраш