Мясцовы райвыканкам абвясціў конкурс эскізных праектаў. І хаця ў самой назве памятнага знака фігуруе дата, якая ўжо 4 гады адзначаецца як дзяржаўнае свята “Дзень народнага адзінства”, гісторыка-ідэалагічны пасыл мясцовых уладаў звязаны не з уз’яднаннем заходняй і усходняй частак Беларусі. 17 верасня 1939 г. Чырвоная армія ўвайшла ў заходнюю Беларусь, што прывяло да далучэння гэтых тэрыторый да БССР. Але Глыбоцкі райвыканкам праводзіць конкурс “з мэтай захавання гістарычнай памяці ў дачыненні да беларускага народа, раздзеленага ў 1921 годзе паводле ўмоваў Рыжскай мірнай дамовы”.

Апублікавана ў Дзяржава