У Віцебскім гарвыканкаме адбылася працэдура падпісання Плана мерапрыемстваў па развіцці супрацоўніцтва паміж муніцыпальным утварэннем гарадская акруга Сімферопаль Рэспублікі Крым і горадам Віцебскам. Юрыст разважае, як такое супрацоўніцтва можа быць трактавана паводле міжнародных прававых стандартаў.

Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў выйшла распараджэнне неадкладна рэагаваць на камунальныя скаргі. На гэтай хвалі «увагі ўладаў да праблем простых людзей» і здарыўся цуд: аўтары петыцыі, якія прасілі адрамантаваць прыступкі каля гандлёвага цэнтра «Беларусь» яшчэ не атрымалі афіцыйнага адказу, а рамонт ужо зроблены.

«Пешае перамяшчэнне па вуліцы ўяўляецца задачай нетрывіяльнай і магчыма толькі ў гумавых ботах», - пішуць мясцовыя жыхары ў петыцыі № 5998, якая будзе накіравана ў Камітэт Дзяржкантроля па Віцебскай вобласці. Бо ўсе папярэднія звароты з апісаннем праблемы засталіся без належнага рэагавання.

Чацвер, 05 Снежань 2024

Да «Беларусі» дайсці нялёгка

«Беларусь» - гэта гандлёвы цэнтр у Віцебску, які месціцца ў пераробленым будынку кінатэатра. Назву гандлёвы цэнтр таксама атрымаў «у спадчыну». Унутры яго пераабсталявалі. А ўся вонкавая інфраструктура засталася ранейшая – яна існуе ці не з той самай пары, як кінатэатр збудавалі ў 1972 годзе. Нездарма людзі скардзяцца на аварыйны стан прыступак, якія вядуць у «Беларусь».

Вядомага ў рэгіёне гарманіста, неаднаразовага пераможцу творчых конкурсаў у розных намінацыях затрымалі 3-га снежня. Назаўтра Гарадоцкі раённы суд абвінаваціў 48-гадовага мужчыну ў «распаўсюдзе экстрэмізму» праз сацыяльныя сеткі і асудзіў паводле ч.2 арт. 19.11 КаАП да 10 сутак арышту.

Якраз тады, як мусіў скончыцца тэрмін пакарання, прысуджаны яму ў справе "Еўрапейскай Беларусі", Змітра Казлова асудзілі па артыкуле 411 КК (Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Раней яго пакаралі 5-цю гадамі зяволення за «удзел у масавых беспарадках», гэты тэрмін ён адбываў у Бабруйскай ПК 2.

Дзмітрыя Беляшова вінавацілі паводле двух адміністрацыйных артыкулаў: ч.1 арт.19.10 КаАП (Прапаганда або публічнае дэманстраванне, выраб, распаўсюд нацысцкай сімволікі; ч. 1 арт. 24.23 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў). Якое рашэнне 3 снежня прыняў суд Оршы і Аршанскага раёна, пакуль не вядома.

«Мост» цераз ручай Дунай, які дазваляў трапіць з вуліцы Праўды на праспект Фрунзэ, ніколі не быў прызначаны для мінакоў, ахвотных скараціць шлях. Гэта, па сутнасці, прамысловая эстакада калектара, якая знаходзіцца на балансе Віцебскводаканала. За час свайго існавання – а гэта больш за 50 гадоў -- яна прыйшла ў аварыйны стан.

Праблемы камунальнага характару ўздымаліся і ў сацыяльных сетках, і ў скаргах да мясцовага начальства . Пасля загаду ад найвышэйшага кіраўніцтва краіны прыслухоўвацца да скаргаў насельніцтва перад прэзідэнцкімі выбарамі і ў Лёзне вырашылі тое-сёе выправіць. Хаця б начать «решать проблемы, которые не требуют больших материальных и человеческих ресурсов», па словах старшыні райвыканкама.

Каб «матываваць» жыхароў вобласці напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, дзяржаўныя СМІ расказваюць пра «поспехі беларускай эканомікі» і «клопат дзяржавы» пра простых людзей. Менавіта на іх разлічаны артыкулы пра тое, што наперадзе – яшчэ лепшае жыццё. Газета «Витебские вести» распытала начальніка упраўлення камітэта па архітэктуры і будаўніцтве аблвыканкама Андрэя Пшонку пра тое, якія аб'екты сацыяльнай сферы будуць узводзіць у Віцебскай вобласці ў наступным годзе. Але - чытаем уважліва!