Фотаздымкі «да» і «пасля» змясціў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку актывіст Дзмітрый Карняенка. Петыцыя №5978 пра кепскі стан прыступак была размешчана на сайце petitions.by, адказу на яе чакалі да 25 снежня. І яго на сайце петыцый пакуль няма. Затое ўжо есць вынік.
«Беларусь» - гандлёвы цэнтр у Віцебску, які месціцца ў пераробленым будынку кінатэатра. Назву гандлёвы цэнтр таксама атрымаў «у спадчыну». Ен знаходзіцца практычна ў самым цэнтры горада, каля плошчы Перамогі. Таму не зразумела, чаму праблемаў з лесвіцай, якая вядзе на вуліцу Белаберодава, гарадскія ўлады і адказныя службы так доўга не заўважалі.
Валянцін Конкін