«Дарожнае пакрыццё з друзава-жвірова-пяшчаных сумесяў па адрасе вул. Грыгор'ева ў г. Віцебску цяпер знаходзіцца ў непрыдатным эксплуатацыйным стане, які не адпавядае патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў. Уся дарога пакрыта выбоінамі, як следства - на працягу ўсёй вуліцы можна назіраць вялікую колькасць лужын; перамяшчацца на аўтамабілі па такой дарозе магчыма толькі на самай мінімальнай хуткасці; месцамі ў разбураным стане знаходзяцца і ходнікі», -- гаворыцца ў петыцыі.
Дарогу не рамантуюць цягам ужо доўгага часу, хаця выдаткі на гэта спатрэбіліся б мінімальныя: уся вуліца мае працягласць каля 300 метраў. Можна паглядзець на гэтую праблему і з іншага боку: вуліца носіць імя Героя Савецкага Саюза Георгія Грыгор'ева – разведчыка, які загінуў падчас абароны Віцебска. У цяперашні час, калі ідэолагі развачаюць пра патрыятызм, захаванне міру і гатоўнасць бараніць Радзіму, такое стаўленне да ўвасаблення памяці пра Героя Савецкага Саюза выглядае як блюзнерства.
Марыя Равінская