Уладзімір Шакуцёў – супрацоўнік Цэнтра традыцыйнай культуры і народнай творчасці Гарадоцкага раёна. Ён удзельнік народнага ансамбля гарманістаў «Гарадоцкі Парнас», выканаўца беларускіх песень і стваральнік народнага калектыва «Азерыца», які папулярызуе мясцовыя музычныя традыцыі.
У 2021 годзе Шакуцёў стаў пераможцам у наміныцыі «Індывідуальныя выканаўцы» на музычным конкурсе «Бараньскія музыкі», у 2018 годзе на міжнародным фестывалі народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» атрымаў другую прэмію таксама як індывідуальны выканаўца. Калектыў «Азерыца» быў таксама ўзнагароджаны другой прэміяй «за папулярызацыю народнага мастайтва, захаванне і развіццё музычных традыцый».
2016-м годзе Уладзіміра Шакуцёва ўганаравалі прэміяй Віцебскага аблвыканкама «за высокія творчыя дасягненні ў сферы культуры і мастацтва». Сёлета ён быў адзначаны Ганаровай граматай упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама.
Мікалай Парамонаў