Жыхары дома №39 к.2 па вуліцы Праўды вырашылі прыцягнуць да сваёй бяды увагу грамадскасці. Яны распавялі, што два гады таму нехта свярліў сцяну і, верагодна, прабіў трубу, якая адводзіць ваду з даха. Цяпер яна сцякае па сценках у пад'ездзе. Чаму не ратуюць спробы заварыць трубу – не зразумела. Або адтулін некалькі, або труба забітая. Сваімі меркававаннямі жыхары віцебскай пяціпавярхоўкі падзяліліся з мясцовым партлам vitebsk.biz.
Адзін з насельнікаў дома зняў відэа і выклаў і TikTok. На ім відаць, што сцены ў пад'ездзе мокрыя, а фарба пайшла «пухірамі». Два тыдні таму паглядзець на гэта ў чарговы раз прыходзілі супрацоўнікі ЖЭУ. Сказалі, што давядзеца прабіцваць дзіркі ў сценах, каб выявіць прычыны праблемы. Дзіркі прабілі, сцены часткова разабралі. Вады ў пад'ездзе толькі дабавілася, а майстры наадварот – зніклі. Пакінулі па сабе толькі надзею, што будуць «разбірацца».
У каментарах да гэтага аповеда землякі раяць жыхарам дома не адступацца. І «ціснуць» на ўсе службы менавіта цяпер, перад прэзідэнцкімі выбарамі:
«Будьте настойчивы. Вы и так непростительно долго терпели это безобразие, пока конструкции вашего дома страдали от воды. Сейчас перед выборами администрация особенно внимательна к жалобам граждан, и, возможно, что-то сдвинется с места, и ваша проблема начнет решаться. Но, судя по тому, что я увидела, пережить вам придется много неудобств».
«У меня тоже как-то был очень негативный опыт общения с сотрудниками ЖЭУ. В итоге всё решил звонок в горисполком. Сразу и люди нашлись, и время, и проблема оказывается решалась быстро, а не через бесконечные дни ожидания».
Два гады праблема не вырашалася. І калі яе ліквідуюць менавіта цяпер, калі Аляксандр Лукашэнка даў загад уважліва ставіцца да скаргаў грамадзян, «спрацуе» той прынцып, пра які пісалі каментатары. А калі не цяпер, то пасля прэзідэнцкіх выбараў увагі да сябе людзям зноў давядзецца чакаць не адзін год.
Таццяна Лісіцына