"Праваабаронца — не злачынца": год за кратамі Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Ўладзь Лабковіч
14 ліпеня — роўна год, як старшыня “Вясны” Алесь Бяляцкі, яго намеснік Валянцін Стэфановіч і юрыст арганізацыі Уладзімір Лабковіч былі брутальна cхопленыя беларускімі ўладамі і кінутыя за краты за сваю праваабарончую дзейнасць, легальную дапамогу грамадзянам і імкненне да дэмакратыі ў краіне.
СК вырашыў, што складу злачынства ў допісе Ціны Палынскай няма
Пра гэта полацкая журналістка напісала ў Фэйсбуку, каментуючы звесткі пра вяртанне кампутара і мабільнага тэлефона, забраных падчас ператрусу. Нагадаем, СК праводзіў праверку па факце допіса ў Фэйсбуку, які Ціна Палынская зрабіла напярэдадні візіту ў Полацк кіраўніка РПЦ у Беларусі Патрыярха Кірыла. У міліцыі ёй паведамілі, што яе справу перадалі ў пракуратуру, якая павінна зацвердзіць або аспрэчыць рашэнне следчых пра адсутнасць складу злачынства.
Ціск на Мікалая Статкевіча ў глыбоцкай калоніі
Палітвязень, асуджаны да 14-ці гадоў зняволення ў калоніі асаблівага рэжыму паводле ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя масавых беспарадкаў), з 24 чэрвеня знаходзіцца ў глыбоцкай ПК-13. У апошніх лістах да жонкі ён паведамляе пра штодзённы ціск на яго з боку адміністрацыі. Праваабаронцы адзначаюць, што ўмовы ўтрымання ў гэтай калоніі (народная назва «Беразвечча») надзвычай жорсткія, што да стаўлення да зняволеных.
Камітэт ААН па правах чалавека забараніў Расіі экстрадаваць у Беларусь Яну Пінчук
Маскоўская Хельсінкская група паведаміла 12 ліпеня аб адказе № 4182/2022 з Камітэта па правах чалавека адносна беларускі Яны Пінчук. Камітэт прызнаў абгрунтаванымі рызыкі непапраўнай шкоды ў выпадку экстрадыцыі Яны ў Беларусь і папрасіў урад Расеі ўстрымацца ад выдачы, каб даць Пінчуку доступ да ўнутраных працэдур атрымання прытулку. Ці спыніць рашэнне Камітэта экстрадыцыю, невядома.
Па заяве пракурора заблакаваная старонка ў сацыяльнай сетцы віцябляніна Сяргея Сесіцкага
Па заяве пракурора Віцебскай вобласці 13 ліпеня старонка віцябляніна Сяргея Сесіцкага ў сацыяльнай сетке Фейсбук (https://www.facebook.com/sergey.sesitsky) прызнана экстрэмісцкімі матэрыяламі. Гэта чарговая спроба выдаліць інфармацыйны рэсурс Сяргея з публічнага абарота.
Двое аршанцаў, прыгавораныя да абмежавання волі, змаглі з'ехаць за мяжу
Двое аршанцаў, прыгавораныя да абмежавання волі, змаглі з'ехаць за мяжу Жыхары Оршы Дзмітрый Матусевіч і Вячаслаў Лютынскі павінны былі ў нядзелю, 10 ліпеня прыбыць да месца пачатку адбывання пакарання ў выглядзе "хіміі", але замест гэтага апынуліся ў іншай краіне, дзе яны апынуліся ў недасяжнасці беларускай пенітэнцыярнай сістэмы.
Палітвязнь Яна Пінчук напісала адкрыты ліст сваім добразычліўцам
10 ліпеня Яна напісала адкрыты ліст усім неабыякавым да яе лёсу беларусам і расейцам. Да 2018 года палітвязня Яна Пінчук пражывала ў Віцебску, пасля чаго пераехала ў Расейскую Федэрацыю. Па сцвярджэннях следчых органаў Рэспублікі Беларусь, маладая жанчына з'яўлялась адміністратарам тэлеграм-канала "Віцебск 97%".
Спіс палітвязняў папоўніўся двума прозвішчамі жыхароў Віцебскай вобласці
Праваабаронцы канстатуюць, што ў апошнія месяцы павелічваецца колькасць выпадкаў асуджэння і пазбаўлення волі грамадзянаў краіны па шэрагу дыфамацыйных артыкулах Крымінальнага кодэкса, а таксама ў сувязі са знявагай дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь. Амаль штодня грамадскія арганізацыі выступаюць з заявамі ў якіх прызнаюць беларускіх грамадзян палітвязнямі.
МЗС выклікаў пасла Швецыі па справе ўдзельнікаў пратэстаў з Віцебска
11 ліпеня у МЗС Беларусі выклікалі амбасадарку Швецыі ў Беларусі Крысціну Юханесан. Шведскаму боку быў заяўлены пратэст у сувязі з перахоўваннем і зробленым нібыта з удзелам супрацоўнікаў амбасады ў Мінску патаемным вывазам Віталя і Уладзіслава Кузнечыкаў, паведамляе прэс-служба МЗС.
Суд вызначыў кошт антываеннага верша з абразамі прэзідэнта выкладзенага ў Цік-Току
8 ліпеня суддзя суда Віцебскага раёна Ганна Ігнаценка разгледзела крымінальную справу Аляксея Вячэрняга, абвінавачанага ў абразе прэзідэнта ў рамках артыкула 368 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Вынікам разгляду стаў прысуд, згодна якога, Вячэрні правядзе адзін год і дзевяць месяцаў у калоніі агульнага рэжыму.