МХГ звярнуліся ў КПЧ ААН 4 ліпеня з просьбай прымяніць часовыя меры і спыніць працэс экстрадыцыі Яны да разгляду яе індывідуальнага паведамлення (скаргі) у Камітэт па сутнасці.
Камітэт знайшоў абгрунтаванымі рызыкі непапраўнай шкоды ў выпадку экстрадыцыі і папрасіў Урад Расіі ўстрымацца ад выдачы Яны каб даць ёй доступ да ўнутраных працэдур прадастаўлення прытулку; забяспечыць яе неадкладны доступ да прадметаў першай неабходнасці; і забяспечыць абарону яе жыцця, фізічнай і псіхічнай недатыкальнасці, пакуль яе справа знаходзіцца на разглядзе Камітэта.
Згодна з пунктам 2 правіла 94 Правілаў працэдуры Камітэта непрыняцце такіх мер несумяшчальна з абавязацельствам добрасумленна выконваць працэдуру разгляду індывідуальных паведамленняў згодна з Факультатыўным пратаколам Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.
Разгляд апеляцыі беларускі па пытанні яе экстрадыцыі адкладзены на 21 ліпеня.
Павел Жукаў