Васіля Бераснева затрымалі 19 красавіка, як і шэраг іншых лідараў і актывістаў незалежных беларускіх прафсаюзаў. Больш як 20 дзён пра ягоны лёс не было афіцыйнай інфармацыі. 10 траўня праваабаронцам стала вядома, што Васіля Бераснева, а таксама былога кіраўніка незалежнага прафсаюзу РЭП Генадзя Фядыніча ўтрымлівалі ў СІЗА КДБ, а цяпер перавялі ў СІЗА-1 на Валадарскага ў Менску.

Крымінальную справу супраць жыхаркі гарадскога пасёлку Ветрына распачалі 15 сакавіка, і ўжо 16 сакавіка яна апынулася за кратамі. Некалькі дзён пасля затрымання Святлана Фірсава знаходзілася ў Полацкім ІЧУ, а потым яе перавялі ў Віцебскі СІЗА. Яе вінавацяць паводле ч.1, арт.368 Крымінальнага кодэксу за каментар у інтэрнэце да відэа з прамовай Аляксандра Лукашэнкі, напісаны яшчэ ў 2021 годзе.

9 траўня ў агульнагарадское шэсце ўключылі акцыю «Бессмертного полка», удзельнікі якога афіцыйна пазіцыянуюць сябе як ініцыятыва захавання памяці пра загінулых герояў мінулай вайны.  Аднак па Віцебску калона прайшла не толькі з партрэтамі сваіх загінулых сваякоў, але з партрэтам Сталіна, стужкамі ў колерах расейскага сцяга і нашыўкамі «Z».

У судзе Полацку і Полацкага раёну судзяць мясцовага жыхара Андрэя Патрэбку, які, па версіі следства, абразіў прэзідэнта Беларусі (ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэксу). Прычым «рабіў гэта ў абразлівай і цынічнай манеры больш за два дзясяткі разоў». Справу разглядае суддзя Віктар Баліка, дзяржабвінаваўца – Таццяна Коцур. Па справе праходзяць восем сведкаў.

Праваабарончая супольнасць прызнала  палітзняволенымі яшчэ 30 чалавек, сярод якіх жыхар Барані (мястэчка пад Воршай) Арцём Ляшнеўскі і двое жыхароў Воршы – Вячаслаў Лютынскі і Дзмітрый Матусевіч. Ляшнеўскі быў асуджаны за каментар пад фота супрацоўніка ДАІ ў сацсетках, ён адбывае 2,5 гады «хіміі» у папраўчай калоніі №29 у Ваўкавыску.

У судзе Віцебскага раёну 5 траўня працягваўся разгляд крымінальнай справы, заведзенай адразу па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэксу на чатырох мясцовых жыхароў за «экстрэмісцкія перформансы». Абвінавачаныя – палітвязні Ірына Пярцова, Арцём Латышаў, Кацярына Макарэвіч і Юля Лабунова. Справу разглядае суддзя Міхаіл Зубеня.

9 траўня ў Віцебску пройдзе акцыя «Несмяротны полк». Арганізатары заахвочваюць удзельнікаў выкарыстоўваць літары «Z» і «V» – сімвалы расейскай агрэсіі ва Украіне. У гэты дзень у Віцебску пройдзе ўрачыстае шэсце, прысвечанае святкаванню 77-й гадавіне перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

5 траўня ў судзе Полацку і Полацкага раёну вынесены прысуд мясцоваму жыхару Андрэю Бойку. Яго абвінавацілі ў абразе прэзідэнта (ч.1 арт 368 Крымінальнага кодэксу). Суддзя Андрэй Дзергачоў прызнаў Бойку вінаватым і прызначыў яму пакаранне: 1,5 года «хіміі» з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.

Пра гэта аршанскаму праваабаронцу і журналісту паведамілі сябры. Сам ён вымушана знаходзіцца ў замежжы пасля шэрагу ператрусаў у межах трох крымінальных справаў. Ужо падчас ягонага знаходжання па-за межамі Беларусі супраць Ігара Казмерчака распачалі новую крымінальную справу – за абразу Аляксандра Лукашэнкі. І абвясцілі актывіста ў вышук, размясціўшы яго фотаздымак на адпаведным стэндзе.

Цяпер на сайце Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта змешчаны назва 10 гарадоў-пабрацімаў ​​і 14 гарадоў-партнёраў з розных краін свету. За 1,5 гады, па палітычных прычынах, з Віцебскам разарвалі афіцыйныя адносіны тры гарады. Не выключана, што найбліжэйшым часам па тых жа прычынах сяброўскія адносіны з Віцебскам перапыняць шэраг еўрапейскіх гарадоў.