У залежнасці ад ролі кожнага ва ўчыненні шэрагу злачынстваў іх абвінавачваюць па наступных артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч.2 арт. 339 (злоснае хуліганства); ч.1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак); арт. 341 (псаванне маёмасці ў іншых грамадскіх месцах пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства).
У судовым пасяджэнні ў сувязі з несупадзеннямі ў паказаннях некаторых абвінавачаных, дадзеных падчас следства і ў судзе, была дапытаная Ірына Пярцова.
Яна патлумачыла, што да яе ў СІЗА прыяжджаў супрацоўнік ГУБАЗІК, настойваў, каб яна напісала «яўку з павіннай», падказваў, як гэта зрабіць і што пісаць. Маўляў, пішы, бо астатнія ўжо прызналіся. Гэта твой першы крок на волю.
Большасць супярэчлівых паказанняў тычылася ролі Кацярыны Макарэвіч, якая, па ранейшых паказаннях, нібыта займалася фінансаваннем пратэставай дзейнасці, падтрымлівала сувязь з BySOL, перадавала грошы на правядзенне акцый. Абвінавачаная паказалі ў судзе, што ў акцыі на могілках таксама брала ўдзел і Ірына Базылевіч.
Што ў ходзе судовага працэсу казалі сведкі
Паказанні сведак тычыліся Кацярыны Макарэвіч, якая 6 верасня 2020 году ўзяла актыўны ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве ў Віцебску. Кіроўца-міліцыянер Андрэй Падрэз і міліцыянт роты ППСМ Андрэй Кайгародаў амаль нічога не памятаюць пра падзеі 2020 году. Падрэз паведаміў, што бачыў юнака, які замахваўся на амапаўца. Многія беглі ў бок супрацоўнікаў міліцыі, каб вызваліць затрыманага мужчыну. Мы сталі адступаць... Сведчыць, што бачыў дзяўчыну з бел-чырвона-белым сцягам, але дакладна апазнаць на фота Макарэвіч не можа.
Сведкі падтрымалі паказанні, якія давалі падчас следства. Натоўп на вуліцы быў шумны, некаторыя заміналі затрыманням, Кайгародаў адчуў удары па целе. Хто іх наносіў – не памятае.
Наступны сведка – Валюшка. Пазнаёміўся з Латышавым, Макарэвіч і Лабуновай у дваравым чаце «Шашлычкі». Сустракаліся некалькі разоў, але палітычныя пытанні не абмяркоўвалі. Суду паведаміў, што прытрымліваецца звычайных поглядаў.
У судзе паказаў, што удзельнічаў у відэаздымцы аднаго з эпізодаў, які фігуруе ў судзе, - спаленні дзяржаўных СМІ. Трымаў у руках запалены фаер, быў у масцы Мікі-Маўса. Хто вырабляў відэаролік і размяшчаў яго на ТГ-каналах, не ведае. Дэталі і ролі кожнага ў перформансе - не памятае.
Дапыталі таксама юрыста фінансавага аддзела ДАІ Віцебскага аблвыканкама Фядотава, які рабіў разлікі ненесенай шкоды банерам з выяваю даішнікаў. Апрача таго, што рыхтаваў для сведчых даведку, нічога па справе патлумачыць не мог.
Падчас допыту абвінавачаных выявілася, што дачыненне да гэтай крымінальнай справы маюць і іншыя асобы: Святлана Гуркоўская, Павел Сакалоў, Марына Праслава, Ірына Базылевіч. Матэрыялы следства па іх выдзелены ў асобную вытворчасць.
У судзе абвешчаны перапынак да 16 траўня.