Аксане Марынінай з Мінска праз 10 дзён споўніцца 59 гадоў. Сёння яе імя і прозвішча з’явілася на сайце МУС у пераліку асобаў, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”. Паводле інфармацыі на сайце ведамства, суд Першамайскага раёна Мінска прызнаў жанчыну вінаватай паводле ч.1 арт.368 КК РБ – за абразу Аляксандра Лукашэнкі і паводле ч. 1 арт. 342 КК РБ – за удзел у “дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак”. Выглядае, што Аксану Марыніну асудзілі да “хатняй хіміі”.

Апублікавана ў Дзяржава