Удзельнік злёта “Беларуская вясёлка” распавёў, як праходзіла начное затрыманне на Расоншчыне. Паводле мужчыны, у паведамленні МУС пра тое, як сіламі 133-х сілавікоў быў ліквідаваны намётавы гарадок, нібыта збіраліся праводзіць “адмысловы абрад”, былі выкладзены непраўдзівыя звесткі. Ні пра які абрад, як паведамлялі сілавікі,  увогуле не вялося, людзі проста супольна бавілі час. І ніхто не хадзіў галышом, як заяўляла міліцыя – хіба толькі ў лазні або падчас купання пасля яе. За намётавым гарадком, на думку ўдзельніка падзей, маглі яшчэ днём назіраць з квадракоптэра, які некалькі разоў пралятаў над тэрыторыяй яшчэ ўдзень.