Полацкі суд прызнаў “экстрэмісцкімі” тры інфармацыйныя рэсурсы, у тым ліку адзін прарасійскі
У абноўленым 19 жніўня Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў згадваюцца рэсурсы, прызнаныя “экстрэмісцкімі” па рашэнні суда Полацка Полацкага раёна. 12 жніўня гэты суд прызнаў “экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй” старонку "cascade, forever" ў "Instagram" , 11 жніўня - старонку "Za Novuiu Belarus!" у сацсетцы "Одноклассники". 8 жніўня суд залічыў у “экстрэмісцкія” старонку "АНТИМАИДАН и нас миллионы!" у тых жа "Одноклассниках".
Віцебскай актывістцы не дазволілі ўзяць удзел у судовым працэсе, дзе яе старонкі ў сацсетках прызналі “экстрэмісцкімі”
19 жніўня ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў уключылі старонкі Караліны Цярэнцьевай у “ВКонтакте” і “Instagram”. Як і чакалася, рашэнне пра прызнанне гэтых старонках “экстрэмісцкай” інфармацыйнай прадукцыяй” прыняў 13 жніўня суд Лёзненскага раёна . Караліне, нягледзячы на яе хадайніцтвы, узяць удзел у судовым разборы не дазволілі.