Аўторак, 19 Жнівень 2025

Віцебскай актывістцы не дазволілі ўзяць удзел у судовым працэсе, дзе яе старонкі ў сацсетках прызналі “экстрэмісцкімі”

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

19 жніўня ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў уключылі старонкі Караліны Цярэнцьевай у “ВКонтакте” і “Instagram”. Як і чакалася, рашэнне пра прызнанне гэтых старонках “экстрэмісцкай” інфармацыйнай прадукцыяй” прыняў 13 жніўня суд Лёзненскага раёна . Караліне, нягледзячы на яе хадайніцтвы, узяць удзел у судовым разборы не дазволілі.

Як мы паведамлялі, суд Лёзненскага раёна нават запрасіў  віцебскую актывістку на працэс па прызнанні яе старонак у сацсетках “экстрэмісцкімі”. Запрашэнне Караліна Цярэнцьева атрымала праз  Instagram - дзяўчына яшчэ некалькі год таму была вымушана з’ехаць з Беларусі праз палітычны пераслед. У 2020-2021 гг. яе неаднаразова затрымлівалі   і каралі   за “удзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах”.  

Дзяўчына звярнулася ў суд Лёзненскага раёна з хадайніцтвам, каб ёй дазволілі ўдзельнічаць у судовым працэсе дыстанцыйна або дыстанцыйна назіраць за ім. Але яе зварот быў праігнараваны. Праз пэўны час Караліна звярнулася ўжо ў вышэйшую судовую інстанцыю - у Віцебскі абласны суд. І ўжо адтуль ёй адказалі, што на варыянт удзелу праз сродкі інтэрнэт-сувязі суд не згодны: маўляў, няма тэхнічных магчымасцяў зладзіць судовы працэс “у выглядзе відэаканферэнцыі”.

Марыя Пяскова