Панядзелак, 30 Чэрвень 2025
«Витебский Курьер NEWS» просіць падтрымкі
Анлайн-выданне спрабуе выжыць у няпростых акалічнасцях эміграцыі. Раней галоўны рэдактар і заснавальнік Аляксандр Корнышаў прасіў разавай дапамогі праз сацыяльныя сеткі, але цяпер стабільная праца выдання вымагае больш рэгулярнага фінансавання. «Витебский Курьер NEWS» плануе не проста выжыць і працаваць далей, але і гатовы запусціць новыя праекты. Рэдакцыя запускае збіраецца аформіць юрыдычную асобу за мяжой і наладзіць працу ў новых фарматах. Для гэтага на BYSOL адкрыты адмысловы ЗБОР .
Апублікавана ў
Рознае