320 метраў новага асфальту ў Сянно выдаюць за вялікае дасягненне
Рэгіянальныя дзяржаўныя выданні Віцебшчыны вярнуліся да практыкі ўсхвалення працы работнікаў ЖХГ, якая была заўважана ў апошнія месяцы мінулага года. Тады, перад правядзеннем прэзідэнцкіх выбараў, у людзей спрабавалі стварыць ілюзію дзяржаўнага клопату пра іх дабрабыт. Цяпер метады тыя самыя, хаця мэта трохі іншая: 2025 год абвешчаны Годам добраўпарадкавання, і цяпер за “добраўпарадкаванне” выдаецца праца дзяржаўных структур, якую яны мусяць выконваць у сілу прафесійных абавязкаў.
Прыхільніца “русского міра” Эльвіра Мірсалімава вінаваціць віцебскія ўлады ў “змагарстве”
Мірсалімавай не спадабалася, што на вуліцах у гістарычным цэнтры Віцебска з’явіліся шыльдачкі з іх гістарычнымі назвамі. Не, вуліцы ніхто не перайменаваў, проста пад аншлагамі - так называеццца шыльда з назвай вуліцы” - з’явіліся напісаныя асобна гістарычныя назвы. Трэба зазначыць, што гэтай ініцыятыве ўжо не адзін дзесятак гадоў. Цяпер яе ўвасобілі ў жыццё, напэўна, каб падвысіць “турыстычную прыцягальнасць”.