Знайшоўся інвестар, які  за 3,3 мільёна рублёў выкупіў комплекс гістарычных будынкаў на вуліцы Суворава, дзе раней мясціўся РАУС Кастрычніцкага раёна. Для міліцыянтаў збудавалі новы гмах, а памяшканні  агульнай плошчай 2298 м.кв., у тым ліку адміністрацыйны корпус плошчай 1359,7 м.кв., спачатку прапанавалі браць у арэнду, а потым выставілі на продаж. Год таму будынкі знайшлі новага гаспадара, і ў адным з іх ужо вядзецца рэканструкцыя.

Апублікавана ў Рознае